Школьники Кореличчины присоединились к месячнику наведения порядка на земле
Вясна – гэта не толькі час абуджэння прыроды, але і пара абнаўлення і пераменаў. Працоўная акцыя падчас вясновых канікул – добрая традыцыя, якая нагадвае, што пара прывесці ў парадак свой двор, сваю вуліцу, свой родны пасёлак.
Вялікая ўвага надаецца навядзенню парадку на тэрыторыі мемарыялаў і брацкіх магіл, дзе пахаваны загінулыя ў гады вайны. Работы выконваюць прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і замацаваных прадпрыемстваў. Вучні дзясятага класа сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы не засталася ў баку ад гэтага важнага мерапрыемства. Яны дружна выйшлі на ўборку тэрыторыі сквера Мікалая Арцюха. Сумеснымі намаганнямі яны акультурылі яго тэрыторыю.
— Наша школа заўсёды ўдзельнічае ў суботніках і розных працоўных акцыях — пракаменціравала класны кіраўнік Наталля Кныш, — у першую чаргу мы гэта робім для сябе. Я думаю, працоўнае выхаванне нікому не перашкодзіць. Вучні выйшлі на ўборку, тым самым паказалі сваю свядомасць і грамадзянскую пазіцыю. Увогуле, лічу, што правядзенне суботнікаў важна, і дзеці павінны ў іх удзельнічаць, бо гэта прывучае іх да працы і адказнасці.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара