Команда военно-патриотического клуба «Витязь» победила в областной военно-патриотической игре «Зимний разведатлон»

Каманда ваенна-патрыятычнага клуба “Віцязь” Лукскай СШ прывезла перамогу з абласной ваенна-патрыятычнай гульні “Зімовы разведатлон-2024”, што праходзіла ў Гродне.

Як расказаў кіраўнік ВПК “Віцязь” Уладзімір Матусевіч, гульня, у якой прынялі ўдзел 17 каманд з усёй Гродзеншчыны, праходзіла ў выглядзе эстафеты. Прадстаўніку кожнай каманды неабходна было патрапіць у пяць біятлонных мішэней, пасля чаго ён атрымліваў карту мясцовасці, на якой трэба было знайсці пэўную кропку, і перадаць эстафету наступнаму ўдзельніку каманды.

У састаў каманды ВПК “Віцязь” увайшло трое дзевяцікласнікаў: Андрэй Жывень, Вадзім Папкоўскі, Максім Сівы, а таксама васьмікласнікі Канстанцін і Станіслаў Баранавы.

Віншуем каманду ВПК “Віцязь” і кіраўніка Уладзіміра Матусевіча з чарговай перамогай!

Сяргей СТОЛЯР

Фота прадастаўлена Уладзімірам МАТУСЕВІЧАМ