Воспитанники Полужского детского сада готовятся поздравить своих мам с праздником весны
Наступіла доўгачаканая вясна. А гэта значыць, што ў пачатку сакавіка мы адзначаем самае вясновае, самае далікатнае і самае прыгожае свята. 8 Сакавіка- гэта дзень, калі дзеці чакаюць, каб павіншаваць сваіх любімых матуль, бабуль, сясцёр. Асаблівых віншаванняў заслугоўваюць нашы любімыя матулі, бо для кожнага чалавека маці — самы блізкі і родны чалавек на зямлі.
6 сакавіка ў нашым дзіцячым садзе адбудзецца свята, да якога мы рыхтаваліся загадзя. Выхавальнікі з дзецьмі праводзілі гутаркі, развучвалі вершы, песні і танцы, чыталі мастацкую літаратуру. Маленькія выхаванцы расказвалі, як яны любяць, клапоцяцца і дапамагаюць сваім матулям. Для мамы, з вялікай стараннасцю і вялікім любоўю, дзеці сваімі рукамі прыгатавалі падарункі.
Мілыя матулі і бабулі нашых выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Палужскі дзіцячы сад»! Хай з першымі вясновымі прамянямі сыходзяць усе трывогі! Хай жаночае абаянне ніколі не пакідае вас! Доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця! Міру і ўтульнасці вашаму дому!
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Палужскі дзіцячы сад”