В Кореличском районе посеяно 17% яровых зерновых и зернобобовых культур (+инфографика по хозяйствам)
У Карэліцкім раёне на раніцу 2 красавіка падрыхтавана 4974 га пад сяўбу яравых культур з запланаваных 18913 га, або 26%. Пасеяна 3230 га яравых зерневых і зернебабовых культур, што складае 17% ад запланаваных 18913 га.
На Карэліччыне працягваюцца веснавыя палявыя работы.
Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама на 2 красавіка, у раёне праведзена закрыццё вільгаці на плошчы 9518 га. Асноўная апрацоўка глебы праведзена на 4642 га. Пад сяўбу яравых культур аграрыямі раёна падрыхтавана 4974 га, што складае 26% ад плана.
Хлебаробы раёна пасеялі 3230 га яравых культур з запланаваных 18913 га (17% ад плана). Пшаніца пасеяна на 377 га, ячмень — 1746 га, авёс — 40 га, трыцікале — 175 га, зернебабовыя — 490 га. Аднагадовыя травы пасеяны на 271 га (45%). Пад сяўбу лёну падрыхтавана 734 га глебы.
Хлебаробы раёна ўнеслі 2759 тон дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу.
На Карэліччыне другі раз падкормлена 6732 га азімых зерневых з запланаваных 13300 га (51% ад плана). У раёне на 100% выканана падкормка азімага ячменю (2325 га), азімага рапсу (3970 га), шматгадовых траў (5442 га), на 4950 га — сенакосаў і пашы (35%).
Спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама адзначаюць, што агульная патрэбнасць мінеральных угнаенняў, уключаючы азот, фосфар і калій, пад яравую сяўбу складае 12002 тоны. На 2 красавіка ў наяўнасці маюцца 9315 тон (78%).
Сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна нарыхтавана 437,2 тысячы тон арганічных угнаенняў (запланавана 497 тыс. тон, працэнт выканання — 88). На палі раёна вывезена 406,4 тысячы тон, унесена 258,2 тысячы тон арганікі.
Работнікі СВК “Жухавічы” цалкам выканалі абрэзку сада на плошчы 24 га.
Ход пасяўной на 2 красавіка
Сяргей СТОЛЯР