В Кореличском районе посеяно 23% яровых культур (+инфографика по хозяйствам)

У Карэліцкім раёне на раніцу 9 красавіка падрыхтавана 6806 га пад сяўбу яравых культур з запланаваных 18913 га, або 36%, у тым ліку пад сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур — 3495 га, што складае 85% ад плана.

Пасеяна 4322 га яравых культур, што складае 23% ад запланаваных 18913 га, у тым ліку ранніх зерневых і зернебабовых 3326 га, або 81%.

Праведзена закрыццё вільгаці на плошчы 10735 га. Асноўная апрацоўка глебы праведзена на 5769 га.  Лён-даўгунец пасеяны на 408 га, або 19%, аднагадовыя травы — 308 га (84%), цукровыя буракі — 149 га (4%), гарчыца — 131 га (100%). Шматгадовыя травы падсеяны на 705 га (31%).  Перазалужэнне лугапашавых угоддзяў праведзена на 323 га, або 13%. Сабрана камянёў з палёў на плошчы 4955 га, у тым ліку з азімых — 2139 га. Хімпраполка азімых зерневых праведзена на 310 га (5%). Апрацавана азімага рапсу ад шкоднікаў 2495 га (63%), ад хвароб — 380 га (10%), ростарэгулятарамі — 480 га (12%).

Азімыя зерневыя падкормлены ў другі раз на 77%, азімы рапс у другі раз — 100%. Шматгадовыя травы на 100% атрымалі падкормку, сенакосы і пашы — 38%. Хлебаробы раёна ўнеслі 3075 тон дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу. Агульная патрэба мінеральных угнаенняў, уключаючы азот, фосфар і калій, пад яравую сяўбу складае 12002 тоны. На 9 красавіка ў наяўнасці маюцца 9518 тон (79%). Сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна нарыхтавана 448,9 тысячы тон арганічных угнаенняў (запланавана 497 тыс. тон, працэнт выканання — 90). На палі раёна вывезена 416,9 тысячы тон (93%), унесена 290,5 тысячы тон арганікі (65%).

У Карэліцкім раёне на раніцу 9 красавіка падрыхтавана 6806 га пад сяўбу яравых культур з запланаваных 18913 га, або 36%. Пасеяна 4322 га яравых культур, што складае 23% ад запланаваных 18913 га.

Ход пасяўной на 9 красавіка

Іна ЛЕЙКА