Председатель СПК «Свитязянка-2003» Александр Метелица: «Только вместе мы сможем преодолеть препятствия и найти выход из самой сложной ситуации»
Старшыня СВК «Свіцязянка-2003» Аляксандр Мяцеліца лічыць:
– Сёмы Усебеларускі народны сход – чарговая знакавая палітычная падзея нашай краіны. З цягам часу ўсё глыбей аналізуеш падзеі, якія адбыліся за дзесяцігоддзі, ацэньваеш іх, узважваеш, робіш высновы. Жыццё паказала, што гэтая форма прыняцця стратэгічных рашэнняў, накіраваных на развіццё дзяржавы, ужо ўвайшла ў гісторыю і зарэкамендавала сябе як эфектыўны орган кіравання. УНС павінна аб’яднаць дэлегатаў ад усіх рэгіёнаў і слаёў насельніцтва, прадстаўнікоў улады і нашага грамадства. Бо толькі разам можна пераадолець перашкоды і знайсці выйсце з самай складанай сітуацыі. Важна, каб непасрэдна людзі прымалі рашэнні, на якія потым будуць абапірацца і дзяржаўныя органы. А новы канстытуцыйны статус УНС робіць яго палітычным інстытутам народаўладдзя, звернутым у будучыню. Перакананы, што абарона і ўмацаванне нашых традыцыйных духоўных каштоўнасцяў, стабільнасць эканомікі нашай краіны, мір і стваральная праца як раз і з’яўляюцца сакральнай задачай такога палітычнага інстытута, як УНС.