В районном легкоатлетическом кроссе на призы газеты «Полымя» и РО РОО «Белая Русь» приняли участие больше двухсот человек
Традыцыйны вясенні лёгкаатлетычны крос на прызы газеты “Полымя” і Карэліцкай РА РГА “Белая Русь” сабраў на старце звыш двухсот чалавек розных узростаў.
Адкрыў спаборніцтвы загадчык сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Галушка:
— Вясенні крос на прызы газеты “Полымя” стаў ужо традыцыйным. Вельмі прыемна, што аматары спорту штогод прымаюць у ім удзел не зважаючы на акалічнасці надвор’я. Жадаю ўдзельнікам лёгкага старту і добрых вынікаў.
Прывітаў спартсменаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама старшыня Карэліцкага раённага аддзялення БП “Белая Русь” Яўген Чычкан, які пажадаў удзельнікам лёгкай дыстанцыі і добрага настрою.
Традыцыйна ў пачатку мерапрыемства былі падняты Дзяржаўны Сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг г.п. Карэлічы. Гонар падняць сімвалы атрымалі спартсмены-пераможцы лёгкаатлетычнага кроса мінулага года.
— Спорт заўжды быў важнай часткай жыцця чалавека, таму вельмі добра, што сёння тут сабралася такая вялікая колькасць аматараў здаровага ладу жыцця, — лічыць намеснік старшыні Карэліцкай РА РГА “Белая Русь” Вольга Івашка. — Грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” заўжды рада падтрымаць спарстсменаў, людзей, якія клапоцяцца аб сваім здароўі і праводзяць сваё жыццё актыўна.
Лёгкаатлетам, у залежнасці ад узросту, неабходна было пераадолець чатыры дыстанцыі: самыя маленькія ўдзельнікі — хлопчыкі і дзяўчынкі 2013-2014 гадоў нараджэння, павінны былі прабегчы 500 метраў. Сярод дзяўчынак першай перасякла фінішную рыску Каміла Лагуціна, адразу за ёй завяршыла забег Кіра Сак, трэцяй прыбегла Сафія Сянюта. Першым з хлопчыкаў прыбег Дзмітрый Драб, другім — Данііл Чылёк, трэцім — Арцём Грыц.
Дыстанцыю ў 1000 метраў павінны былі прабегчы хлопчыкі і дзяўчынкі 2011-2012 гадоў нараджэння. Першай з дзяўчынак прыбегла Марына Плясунова, другой — Яна Какарэка, трэцяе месца заняла Дар’я Ходар. Першым з хлопчыкаў стаў Ягор Садоўскі, другім прыбег Глеб Крэнь, трэцім — Мікіта Шэўка.
Такую ж дыстанцыю прабеглі і дзяўчынкі 2009-2010 гадоў нараджэння. Першай з іх перасякла фінішную рыску Ніка Раманоўская, другой прыбегла Ксенія Меляняка, трэцяй — Дзіна Сас.
Кіламетр прабеглі і жанчыны, старэйшыя за 45 гадоў. Першай пераадолела дыстанцыю Святлана Рамановіч, за ёй — Ганна Марук, трэці радок у спісе пераможцаў заняла Святлана Богуш.
Мужчынам, старэйшым за 45 гадоў, неабходна было пераадолець дыстанцыю ў 2000 метраў. Першым стаў Іван Траяновіч, другім — Леанід Мохань, трэцяе месца заняў Аляксандр Сак.
Два кіламетры павінны былі прабегчы і дзяўчаты 2005-2006 гадоў нараджэння. Пераможцай стала Дар’я Шэўка, другой прыбегла Ангеліна Слінько, трэцяй — Дамініка Лісоўская.
Такую ж дыстанцыю пераадолелі дзяўчаты 2007-2008 г.н. У гэтай узроставай групе першае месца заняла Яна Гладкая, “срэбра” ў Аляксандры Радкевіч, “бронзу” атрымала Паліна Ханько.
Юнакі 2009-2010 г.н. таксама прабеглі 2000 метраў. Першым прыбег Мацвей Сазонаў, другім — Уладзіслаў Рамановіч, трэцім — Аляксандр Максімовіч.
Пераадолелі двухкіламетровую дыстанцыю і жанчыны 2004-1980 г.н. Першай у гэтай узроставай катэгорыі стала Анастасія Ліхач, другой — Вольга Пасюкевіч, Вольга Шэўка — трэцяя.
Самую працяглую дыстанцыю — 3000 метраў — пераадолелі юнакі 2007-2008 г.н. Першым прыбег на фініш Ілья Валчэцкі, другім — Артур Меляняка, трэцім — Арцём Марук.
Сярод юнакоў 2005-2006 г.н., якія таксама прабеглі самую доўгую дыстанцыю, першым стаў Аляксей Самец. На другую прыступку падняўся Мікіта Буячынскі, на трэцюю — Яўген Ганчар.
Ва ўзроставай групе 2004-1980 г.н. сярод мужчын першым стаў Андрэй Тур. Другое месца заняў Аляксандр Бязмен, трэцяе — Ілья Богуш.