Евгений Чичкан: «Всё зависит от нас»
Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан сустрэўся з калектывам Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.
Напачатку сустрэчы Яўген Мікалаевіч выказаў спадзяванне, што работнікі спажывецкай кааперацыі раёна паглядзелі трансляцыю правядзення VІІ Усебеларускага народнага сходу або прачыталі ў сродках масавай інфармацыі.
Дэлегатамі нашага раёна былі старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей, дырэктар ААТ «Карэлічы-Лён» Фёдар Жук, загадчык аддзела рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў» Юлія Баярэнка. Прамоўца назваў іх голасам Карэліччыны, якія поруч з усімі дэлегатамі ўзялі на сябе адказнасць за будучыню краіны. «Калі калі-небудзь паступіць прапанова прыняць удзел у правядзенні такога значнага форуму, ніколі не адмаўляйцеся, такія сустрэчы таго заслугоўваюць», — заклікаў прамоўца прысутных у зале.
Таксама намеснік старшыні райвыканкама звярнуў асаблівую ўвагу на выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Асабліва ўражваюць словы, у якія Кіраўнік краіны ўкладвае вялікі сэнс. Адна з іх — «Час выбраў нас!». У сваю чаргу Яўген Чычкан рэзюмаваў: «Мы павінны перадаць нашу краіну дзецям і ўнукам. Усё залежыць ад нас».
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА