На соревнованиях по шотокан каратэ-до «Зоркі Панямоння» в Кореличах собрались более 40 спортсменов

У Карэлічах прайшлі спаборніцтвы па шатакан каратэ-до “Зоркі Панямоння”, у якіх прынялі ўдзел больш за сорак спартсменаў з Карэліцкага і Ваўкавыскага раёнаў Гродзенскай вобласці і каманда з г. Паставы Віцебскай вобласці.

Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў спартсменаў вітаў на карэліцкай зямлі кіраўнік клуба “Белы тыгр” з г.п. Карэлічы, які пажадаў удзельнікам добрых вынікаў і прадставіў суддзяў спаборніцтваў: галоўны суддзя Аляксандр Абадзінскі (кіраўнік клуба “Белы тыгр”, г.п. Карэлічы), суддзі: Уладзімір Ламека (клуб “Басай”, г. Ваўкавыск”), Сяргей Сядых (клуб “Азімут”, г. Паставы), Уладзімір Аляшкевіч (“Школа Тэквандо”, г.п. Мір). Галоўны сакратар спаборніцтваў — Дзмітрый Горбік, сакратар — Ягор Сякач.

Кіраўнік клуба “Азімут” з г. Паставы Сяргей Сядых ужо не першы раз прывозіць каманду ў Карэлічы, і кожны раз адзначае гасціннасць карэліччан:

— Сёння сюды прыехалі восем спарстменаў з нашага клуба. Нашы рабяты ўжо даволі паспяхова выступілі ў раздзелах. Але хачу адзначыць, што нават, калі і здараюцца няўдачы, то гэта карысны вопыт і працэс станаўлення спартсменаў. Адна з задач гэтых спаборніцтваў — наладжванне спартыўных сувязяў, таму мы з задавальненнем прымаем у іх удзел. Дзеці ехалі сюды з выдатным настроем.

— Нашы спаборніцтвы пабудаваны такім чынам, каб рабяты маглі паказаць сваё майстэрства ў тэхнічных комплексах і ў свабодным спарынгу, дзе правяраецца і тэхніка і баявы дух, — расказаў кіраўнік клуба “Белы тыгр” Аляксандр Абадзінскі. — Хочацца, каб на спаборніцтвах было меней траўм, і дзеці мелі жаданне прыйсці ў залу і займацца ў наступным годзе.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў:

Індывідуальнае ката 0-9 кіу 5-7 гадоў

4. Рыбак Аляксандра (“Басай”)

3. Пархута Альгерд (“Басай”)

2. Ганчарэнка Ксенія (“Басай”)

1. Штапенка Уладзіслаў (“Белы тыгр”)

Індывідуальнае ката 0-9 кіу 8-13 гадоў

4. Вярбіцкі Мікіта (“Белы тыгр”) і Сырапятка Васіліса (“Азімут”)

3. Аляксюн Віктар (“Азімут”)

2. Ганчарэнка Арсеній (“Басай”)

1. Капацэвіч Вераніка (“Белы тыгр”)

Індывідуальнае ката 8-6 кіу 9-12 гадоў

4. Горбік Мацвей (“Белы тыгр”)

3. Папоў Іван (“Азімут”)

2. Ламека Аляксей (“Басай”)

1. Тамілін Раман (“Азімут”)

Індывідуальнае гахон-кумітэ 0-9 кіу, 5-7 гадоў

4. Рыбак Аляксандра (“Басай”)

3. Ганчарэнка Ксенія (“Басай”)

2. Карчэўскі Усевалад (“Белы тыгр”)

1. Штапенка Уладзіслаў (“Белы тыгр”)

Індывідуальнае гахон-кумітэ 0-9 кіу, 8-13 гадоў

4. Шчасны Ягор (“Азімут”)

3. Капацэвіч Вераніка (“Белы тыгр”)

2. Ганчарэнка Арсеній (“Басай”)

1. Аляксюн Віктар (“Азімут”)

Індывідуальнае санбон-кумітэ 8-6 кіу 8-11 гадоў

4. Тарасевіч Кірыл (“Басай”) і Капацэвіч Вераніка (“Белы тыгр”)

3. Горбік Мацвей (“Белы тыгр”)

2. Ламека Аляксей (“Басай”)

1. Тамілін Раман (“Азімут”)

Індывідуальнае шобу-кумітэ. Дзяўчынкі 10-11 гадоў

4. Непагода Ксенія (“Школа Тэквандо”)

3. Забенька Мілана (“Школа Тэквандо”) і Лагуціна Каміла (“Школа Тэквандо”)

2. Развадоўская Паліна (“Школа Тэквандо”)

1. Капацэвіч Вераніка (“Белы тыгр”)

Індывідуальнае шобу-кумітэ. Дзяўчынкі 12 гадоў

2. Садоўская Вікторыя (“Школа Тэквандо”)

1. Аляшкевіч Яўгенія (“Школа Тэквандо”)

Індывідуальнае шобу-кумітэ. Юнакі 7-8 гадоў, -28 кг

5. Бычко Ілья (“Школа Тэквандо”)

4. Панкрац Павел (“Школа Тэквандо”)

3. Бунчук Мікалай (“Школа Тэквандо”)

2. Карчэўскі Усевалад (“Белы тыгр”)

1. Папоў Іван (“Азімут”)

Індывідуальнае шобу-кумітэ. Юнакі 7-8 гадоў, +28 кг

4. Дземідовіч Андрэй (“Школа Тэквандо”)

3. Багдановіч Яраслаў (“Школа Тэквандо”)

2. Штапенка Уладзіслаў (“Белы тыгр”)

1. Бязмен Іван (“Азімут”)

Індывідуальнае шобу-кумітэ. Юнакі 9-10 гадоў

3. Ламека Аляксей (“Басай”)

2. Горбік Мацвей (“Белы тыгр”)

1. Геваркян Цігран (“Школа Тэквандо”)

Індывідуальнае шобу-кумітэ. Юнакі 9-10 гадоў

4. Крэнь Глеб (“Школа Тэквандо”)

3. Тамілін Раман (“Азімут”)

2. Жызнеўскі Міхаіл (“Школа Тэквандо”)

1. Бязушка Мацвей (“Школа Тэквандо”)

Агульнакамандны залік

4. “Басай”

3. “Азімут”

2. “Белы тыгр”

1. “Школа Тэквандо”

Таксама на спаборніцтвах узнагародзілі бацькоў, якія прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы мерапрыемства.

1