Начальник отдела образования Кореличского райисполкома Ирина Осташевич рассказывает об особенностях организации и проведения выпускных вечеров

 

 

Здаецца, зусім нядаўна празвінеў апошні школьны званок, наперадзе хвалюючыя экзамены,  цэнтралізаванае тэсціраванне, падрыхтоўка да выпускнога вечара… і вось яна — рубежнае рыса ў 11-гадовым марафоне: апошні вечар сярод  аднакласнікаў, любімых настаўнікаў — выпускны вечар. Пра тое, як сёлета пройдзе развітанне з альмаматар, аб правілах, якія варта выконваць пры арганізацыі ўрачыстых мерапрыемстваў, карэспандэнту раённай газеты расказала начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч:

— У нашым раёне сёлета 76 выпускнікоў сярэдняй школы. Выпускныя вечары з уручэннем дакументаў аб агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку асаблівага ўзору з узнагароджаннем медалём, адбудуцца 14 чэрвеня. Арганізацыя гэтых мерапрыемстваў  рэгламентавана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыі школ раёна ўжо прадаставілі ў раённы аддзел адукацыі інфармацыю аб правядзенні ўрачыстасцяў на месцах.

Як і кожны год,  выпускны вечар пачне злёт выпускнікоў.  14 чэрвеня на плошчы 17 Верасня  ў райцэнтры ў 17.00 традыцыйна збяруцца навучэнцы ўсіх школ раёна. Тут у асаблівай, урачыстастай абстаноўцы будуць ушаноўвацца лепшыя выпускнікі школ раёна.  Працягнуцца мерапрыемствы  ў памяшканнях устаноў адукацыі. Адпрацаваны маршруты сустрэчы світання  ў г.п. Мір і г.п. Карэлічы. Згодна з ужо пададзенымі звестакамі, сустракаць світанак будуць выпускнікі толькі гарадскіх школ, а вось дзеці сельскіх школ разыдуцца па хатах ужо ў 23.00.  На ўсіх этапах у мэтах стварэння ўмоў бяспекі будуць арганізаваны дзяжурствы педагагічных і іншых работнікаў устаноў адукацыі. Урачыстасці пройдуць таксама ва ўзаемадзеянні з бацькоўскімі калектывамі. Ці можна праводзіць выпускныя вечары ў рэстаранах ці кафэ? Адназначна — не. Гэта пазіцыя вызначана  Міністэрствам адукацыі. Любая лакацыя правядзення выпускнога вечара знаходзіцца на кантролі і органаў кіравання адукацыі, і органаў унутраных спраў.

Што тычыцца  зместу мерапрыемстваў, сцэнарныя распрацоўкі, то   трымаем на кантролі і гэтыя моманты. Сёння дастаткова творчага патэнцыялу нашых педагагічных калектываў для правядзення цікавых і крэатыўных мерапрыемстваў. Таму сцэнарыі святаў распрацоўваюць самі ўстановы адукацыі, да гэтага падключаюцца і педагогі, і вучні ўстаноў адукацыі, і самі выпускнікі,  і іх бацькі. Формы выпускных вечароў абсалютна разнастайныя. Цікавы фармат — цырымонія ўзнагароджання, калі  выпускнікам уручаюцца розныя ўзнагароды за перамогу ў намінацыях, адзначаюцца пры гэтым і медалісты, і класныя кіраўнікі, і настаўнікі-прадметнікі, і настаўнікі пачатковых класаў,  гэта значыць усе, хто прымаў   удзел у жыцці выпускнікоў на працягу 11 гадоў. Таксама цікавымі складнікамі мерапрыемстваў з’яўляюцца памятныя дзеянні ў выглядзе закладкі алеі або капсулы памяці для выпускнікоў будучых гадоў. Гэта дазволіць падкрэсліць сувязь выпускнікоў са школай, з пакаленнямі іншых выпускнікоў. Вядома, у кожнай установе маюцца свае традыцыі, свае фішкі, гэта таксама мае месца быць.

Ну што ж, дзяцінства амаль што скончылася. Наперадзе — дарослае жыццё, поўнае выпрабаванняў, надзей, дасягненняў і, вядома ж, цяжкасцяў. Хочацца пажадаць  усім выпускнікам зрабіць правільны выбар і ўпэўнена ісці да вызначанай мэты. Ідзіце заўсёды за сваёй марай і не адступайцеся, знайдзіце шчасце ў жыцці і не выпусціце яго. Поспехаў  вам на складаным, але вельмі цікавым жыццёвым шляху!  У добры шлях, дарагія выпускнікі!

Кацярына КУКАНАВА