Поздравление Кореличского райисполкома, районного Совета депутатов с Днем печати

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённай газеты «Полымя»!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём друку.

Складаная і адказная праца журналістаў, бо ў вашых руках – слова. Выразная грамадзянская пазіцыя, неабыякавасць да таго, што адбываецца, адкрытасць да новага, імкненне дабрацца да самой сутнасці заўсёды заставаліся адметнымі рысамі людзей гэтай прафесіі.

Дзякуючы вашай дзейнасці, мы заўсёды знаходзімся ў курсе ўсіх падзеяў, якія адбываюцца ў свеце, рэспубліцы, а таксама ў нашым раёне.

Шчыра ўдзячны ўсім журналістам за адданасць свайму прызванню, годнае асвятленне падзеяў, якія адбываюцца, дзейсную дапамогу ў вырашэнні сацыяльна значных задач.

Жадаем усім моцнага здароўя, энтузіязму, дабрабыту. Заставайцеся крыніцай дакладнай і карыснай інфармацыі, служыце прыкладам аб’ектыўнай, прафесійнай журналістыкі і будзьце вернымі сябрамі для многіх пакаленняў чытачоў!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў