Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем семьи
Паважаныя сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём сям’і.
Сям’я – гэта крыніца любві, адданасці і падтрымкі. Ёй прызначана захоўваць і перадаваць па спадчыне ўсё самае добрае і прыгожае наступным пакаленням. Ад дома, сям’і залежыць, якое выхаванне атрымае чалавек, якія каштоўнасці прыме, якія таленты знойдзе і абудзіць у сабе, якім вырасце.
У сям’і мы знаходзім радасць бацькоўства і мацярынства, набіраемся вопыту і жыццёвай мудрасці ў старэйшых пакаленняў.
Ад усёй душы жадаем усім здароўя і дабрабыту, міру і разумення, спакою і дастатку, душэўнага багацця і вялікага чалавечага шчасця, згоды ў доме! Няхай заўсёды побач будуць блізкія вам людзі, ваша сям’я!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.