У памятника Героя Советского Союза Николая Гастелло состоялся торжественный митинг
Напярэдадні аднаго з галоўных святаў у нашай краіне — Дня Перамогі — каля помніка Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы адбыўся мітынг, прысвечаны памяці землякоў, якія загінулі ў той жудаснай вайне, а таксама ўсіх, хто змагаўся за сваю Радзіму.
На мітынгу з нагоды акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады і вучні ДУА “Райцаўская сярэдняя школа імя У. А. Галавача”.
— Мы сабраліся тут, на гэтым памятным месцы, каб ушанаваць памяць тых, хто мужна змагаўся з ворагам, мужна стаяў на сваёй зямлі і загінуў у баях за праўду і справядлівасць. Іх імёны назаўжды застануцца ў нашых сэрцах, — адзначыў у сваім выступленні старшыня Райцаўскага сельвыканкама Валерый Бабко.
79 гадоў таму шматнацыянальны савецкі народ атрымаў Перамогу у самай страшнай і крывавай вайне. Гэта Вялікая Перамога выратавала нашу Радзіму ад гнёту, вызваліла Еўропу, падарыла ўсяму свету жыццё і свабоду.
— Мы заўжды будзем памятаць подзвіг і гераізм удзельнікаў вайны, — адзначыў старшыня СВК “Свіцязянка-2003” Аляксандр Мяцеліца. — У наш час, калі ва ўсім свеце імкнуцца перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, мы павінны захаваць памяць пра Перамогу і перадаць яе нашым нашчадкам. І самае галоўнае, што мы, нашчадкі тых, хто здабыў гэтую Перамогу, павінны зрабіць усё магчымае, каб захаваць мір на нашай шматпакутнай зямлі.
— На стэлах, размешчаных каля помніка, — імёны жыхароў навакольных вёсак, якія загінулі ў пажары вайны, — сказаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама старшыня Карэліцкага РА Беларускай партыі «Белая Русь» Яўген Чычкан. — Ворагі нікога не шкадавалі, забівалі дзяцей, жанчын, пажылых людзей. На жаль, усё менш застаецца тых, хто памятае падзеі самай страшнай вайны. Мы апошняе пакаленне, якое сустракалася з ветэранамі і ўдзельнікамі вайны. Мы ніколі не забудзем аб загінулых воінах, партызанах і падпольшчыках, мірных жыхарах, «хатынскіх» вёсках. Наш абавязак — ушаноўваць іх памяць, цаніць кожны дзень, пражыты ў свабоднай Беларусі пад мірным небам.
Памяць загінулых на вайне была ўшанавана хвілінай маўчання. Да помніка былі ўскладзены вянкі і кветкі.
#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ