В Кореличах прошло открытие районного полевого лагеря «Спасатель-2024»
У Карэлічах адкрыўся раённы палявы лагер “Выратавальнік-2024”.
Арганізатарамі мерапрыемства сталі Карэліцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і аддзел адукацыі Карэліцкага райвыканкама сумесна з Карэліцкім РК ГА “БРСМ” і Карэліцкай РА РГА “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа”.
На спаборніцтвы прыехала 7 каманд са школ раёна. На ўрачыстым адкрыцці ўдзельнікаў і гасцей вітаў начальнік Карэліцкага РАНС Дзяніс Стадольнік:
— Рады аб’явіць аб адкрыцці спаборніцтваў. Сёння вы зможаце прадэманстраваць свае здольнасці і на адзін дзень стаць выратавальнікамі. Усім жадаю поспехаў.
— Вельмі радуе, што з кожным годам колькасць каманд-удзельнікаў павялічваецца, — адзначыла ва ўступным слове начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч. — Хочацца сказаць вам, што вы ўжо пераможцы, бо, упэўнена, што сёння тут сабраліся лепшыя з лепшых.
У рамках палявога лагера будуць праведзены конкурсы: “Палатачны гарадок”, “Інавацыі ад юных выратавальнікаў”, “Аказанне першай дапамогі”, “Баявое разгортванне”, “Трапны стралок”, “Бівуак”.