В Кореличах провели акцию «За финансовую и дорожную безопасность»

ААТ “Белаграпрамбанк” сумесна з ДАІ МУС Рэспублікі Беларусь з 30 мая па 1 чэрвеня праводзіць прафілактычную акцыю “За фінансавую і дарожную бяспеку”.

Наперадзе лета — час вясёлых канікулаў, гульняў на свежым паветры, цікавых прыгод. Каб тры летніх месяца прайшлі без здарэнняў і траўм, фінансавыя работнікі і інспектары ДПС нагадваюць вадзіцелям аб правілах перавозкі дзяцей, а юным пешаходам — правілы паводзін на дарозе. Разам з гэтым банкаўскія работнікі нагадваюць дарослым і дзецям аб фінансавай граматнасці.

Да акцыі далучыліся супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў сумесна з работнікамі цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ “Белаграпромбанк” у г.п. Карэлічы. Аўтааматарам і пешаходам райцэнтра намеснік начальніка МА ДАІ Навагрудскага РАУС Уладзімір Брынкевіч нагадваў аб неабходнасці захоўваць правілы дарожнага руху, бяспечнага перасячэння дарог, а спецыяліст па абслугоўванні прыватных кліентаў Вольга Ламан уручала флікеры, брэндзіраваную прадукцыю банка, а таксама інтэрактыўную і яркую кніжку аб фінансавай граматнасці і кібербяспецы — “Гуляй з FinTeam”

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара