В Кореличах вручили подарки в честь 120-летия профсоюзного движения

Старшыня Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская і галоўны бухгалтар Алена Валчэцкая ў гонар 120-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі павіншавалі ветэранаў працы, якія раней працавалі ў штаце Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі: былога старшыню Ніну Масюкевіч і былога галоўнага бухгалтара Ірыну Саковіч. Са словамі віншавання і найлепшымі пажаданнямі ўручаны аднаразовыя выплаты, сувеніры і кветкі.