В Кореличах прием граждан и прямую линию провел председатель Комитета государственного контроля Гродненской области Анатолий Дорожко

21 мая ў Карэліцкім  райвыканкаме прыём грамадзян і адначасова “прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі раёна правёў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатолій Дарожка.

На прыём прыйшла жыхарка раёна, якая расказала,  што пры будаўніцтве яе кватэры,  нібыта былі дапушчаныя парушэнні. Па дадзенай сітуацыі ўжо праводзіліся неаднаразовыя праверкі  па лініі РАУС і  УУС, раённай, абласной  і генеральнай пракуратур парушэнні не выяўлены. Зварот жанчыны быў выслуханы,  дадзены канкрэтныя рэкамендацыі і растлумачаны парадак яе далейшых дзеянняў згодна заканадаўства.

Па словах старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці, выязныя прыёмы грамадзян узаеманеабходныя. З аднаго боку, гэта магчымасць для грамадзян звярнуцца з надзённымі праблемамі і атрымаць дапамогу ў іх вырашэнні. З іншага боку, зносіны з людзьмі дазваляюць супрацоўнікам камітэта зрабіць зрэз таго, наколькі аператыўна і якасна на месцах вырашаюцца пытанні грамадзян, наколькі эфектыўна развіваецца той ці іншы рэгіён.

Анатолій Андрэевіч  ахарактарызаваў тэматыку зваротаў грамадзян, якія паступаюць у Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці, адзначыўшы, што каля трэцяй часткі пытанняў датычацца сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі: добраўпарадкаванне вуліц, кошт і якасць жыллёва-камунальных паслуг. Ёсць таксама пытанні, звязаныя з прававымі момантамі, дзейнасцю арганізацый і органаў выканаўчай улады.

– Карэліччына з тых раёнаў, адкуль паступае найменшая колькасць зваротаў. І не толькі ў сілу аб’ектыўных дэмаграфічных прычын, але і таму, што асноўная маса ўзнікаючых пытанняў тут аператыўна вырашаецца органамі мясцовай улады, як, зрэшты, і павінна быць, – адзначыў Анатолій Дарожка.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара