В Кореличском районе весенние полевые работы проходят под контролем сотрудников милиции
У сувязі з правядзеннем веснавых палявых работ 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку і на тэрыторыі Карэліцкага раёна, аддзелам унутраных спраў Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта арганізавана і праводзіцца мэтанакіраваная работа па прафілактыцы крадзяжоў і забеспячэнні захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, выкананні працоўнай дысцыпліны (антыалкагольнага заканадаўства) на аб’ектах АПК.
Карэспандэнт газеты “Полымя” сумесна са старшым участковым інспектарам міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Карэліцкага РАУС маёрам міліцыі Уладзімірам Наўмовічам накіраваліся ў СВК “Лукі-Агра”.
Першы прыпынак зрабілі на мехмайстэрні сельгаспрадпрыемства ў агр. Лукі. Акрамя кантролю тэхнікі, якая знаходзіцца на часовым рамонце, з мэтай недапушчэння крадзяжоў таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў арганізацыі супрацоўнік міліцыі звярнуў увагу на арганізацыю нясення службы работнікамі вартавой аховы, належнага асвятлення тэрыторый, наяўнасці і стану запорных прылад уязных варот тэрыторый і будынкаў, цэласнасць агароджы тэрыторый. Таксама на складзе захоўвання гаруча-змазачных матэрыялаў у прысутнасці загадчыка запраўкі былі правераны умовы захоўвання ГЗМ.
Не абмінулі і мехдвор у в. Альшаны. Тут участковы правёў праверку механізатараў алкатэстарам на наяўнасць алкагольнага ап’янення, правёў прафілактычную гутарку з работнікамі, давёў да іх ведама крымінальную і адміністратыўную адказнасць па ч. 1 і 2 артыкула 19.3, артыкула 11.1 КоАП Рэспублікі Беларусь і артыкула 205 КК РБ, а таксама неабходнасць выканання працоўнай дысцыпліны.
У ходзе мерапрыемства была таксама праверана сельгастэхніка, якую дазволена захоўваць па месцы жыхарства. З вадзіцелямі вялікагабарытнай тэхнікі была праведзена гутарка аб выкананні правілаў дарожнага руху пры перамяшчэнні ў населеных пунктах, а таксама правераны парадак эксплуатацыі сельгастэхнікі ў счэпцы з сельгасмашынамі.
Падчас правядзення рэйдавага мерапрыемства ніякіх парушэнняў не выяўлена. Увогуле, як адзначыў супрацоўнік РАУС, дзякуючы цеснай сувязі і плённай працы спецыялістаў і кіраўніцтва гаспадаркі “Лукі-Агра” пытанні захавання працоўнай дысцыпліны, адміністратыўнага заканадаўства знаходзяцца на дастатковым узроўні.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара