Как справляются в непростых условиях с весенней посевной в Кореличском районе, узнавал корреспондент «Полымя»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Касцюковіцкі раён даручыў да 9 мая завяршыць пасяўныя работы. Карэспандэнт “Полымя” даведалася, ці справяцца з гэтай задачай карэліцкія аграрыі.

Сказана

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:

– Цяпер трэба па-ваеннаму сеяць. Па-вайсковаму. Дзень і ноч. Трэба цяпер укінуць зерне ў глебу. Надвор’е будзе цёплае, вільгаць сыходзіць, таму трэба своечасова кінуць збожжа.  Дзесьці трэба папрасіць механізатараў, дзесьці трэба ўладу даць такую, якую Сталін у гады вайны не меў. Да 9 мая мы павінны пасеяць усё, і кукурузу ў тым ліку. Таму трэба працаваць дзень і ноч. Ад гэтага нікуды не дзецца.

У час рабочай паездкі ў Касцюковіцкі раён, 30 красавіка 2024 года

Кожны сельскагаспадарчы год  непадобны на папярэднія.  Сёлета аграрыі радаваліся ранняй вясне, але яна аказалася не без  сюрпрызаў:  цяпло змянілася холадам, а затым і дажджамі.   Работы ў сельскіх гаспадарках раёна вядуцца зыходзячы з умоў надвор’я і вегетацыйнага росту раслін. Карэспандэнт «Полымя» накіраваўся ў СВК “Маяк-Заполле”,  дзе да канца тыдня, да Вялікадня,  павінна закончыцца веснавая пасяўная кампанія.

  Сёлета ў гаспадарцы пасеяна 50 га яравой пшаніцы, 36 га ячменю і 10 га аўса,   кукурузай засеяна 600 га, на 60 га пасеяны гарох, а плошчу ў 400 га занялі цукровыя буракі.   2 мая аграрыі  гаспадаркі прыступілі да сяўбы грэчкі. Яна будзе высеена на 30 га.  Сёлета клін азімых  складае 1580 га,  і на 650 га ўжо пачынае зацвітаць рапс. Структуру пасяўных плошчаў істотна не мянялі, галоўны ўпор у гаспадарцы робіцца на стварэнне надзейнай кармавой базы, аснова якой – кукуруза, а таксама зернебабовыя культуры.

– Каб атрымаць добры ўраджай, трэба дзейнічаць тэхналагічна.  Галоўны ўпор павінен быць на якасці і захаванні тэхналогіі ў дачыненні да кожнай сельскагаспадарчай культуры. Іх сяўбу неабходна весці з захаваннем усіх агранамічных прыёмаў. Немалаважную ролю адыгрывае і якасць закладваемага  ў глебу насення, – упэўнена сцвярджае механізатар Сяргей Шэўка, які ўжо крыху больш  дзесяці гадоў  кожны сезон працуе на сеялцы.

Загрузка насення грэчкі ў сеялку

Аграрыі своечасова ўносяць мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, вядуць догляд  пасеваў азімых збожжавых і рапсу. У дапамогу працаўнікам вёскі – энерганасычаная тэхніка і вопыт папярэдніх вяснова-палявых кампаній.

Памочнік загадчыка ўчастка № 1 СВК «Маяк-Заполле» Сяргей Калбаска і механізатар Сяргей Шэўка

Кампетэнтна

Начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Ілья Самуйлік адзначае:

– На 3 мая яравыя культуры ў раёне пасеяны на 13 тыс. 728 га, што складае 73%  ад запланаваных плошчаў. Сяўба яравых збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай на зерне і грэчкай) выканана на плошчы        5 тыс. 7886 га, або 86% ад плана.

Да 9 мая сельгаспрадпрыемствамі раёна будзе завершана пасадка бульбы  на плошчы 85 га і гародніны на 1 га.  На этапе завяршэння сяўба кукурузы на зерне (1 тыс. 662 га, або 62%). У цяперашні момант працягваюцца работы па сяўбе грэчкі, якая  ўжо пасеяна на 120 га, або 44%.

У раёне ўжо завершана сяўба цукровых буракоў на плошчы       3 тыс. 505 га, аднагадовыя травы занялі 367 га. Мяркую, што з задачай,  пастаўленай перад усімі аграрыямі краіны Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, на Карэліччыне справяцца паспяхова і ў тэрмін.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара