«Вясёлка» готова принять юных кореличчан

29 мая камісія па прыёмцы дзіцячага аздараўленчага лагера “Вясёлка” наведала тэрыторыю галоўнага  раённага лагера . Па выніках праверкі члены камісіі вынеслі вердыкт:  усе домікі, будынак сталовай, клуб, летняя эстрада і санітарныя вузлы прыведзены ў парадак у адпаведнасці з патрабаваннямі.

Арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна праведзены бягучы рамонт будынкаў, памяшканняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі. Завершаны работы па ўкладцы пліткі на пешаходных дарожках да  трох спальных карпусоў. Выкананы пуска-наладачныя работы  сістэмы аўтаматычнага пажарнага паведамлення. Адрамантаваны ўсе спальныя домікі, альтанкі, будынкі і памяшканні медыцынскага блока, пляцоўкі каля аб’екта харчавання.  Часткова заменена мэбля: куплена 12  тумбачак у домікі. Для  харчблоку набыты стэлаж,  а таксама закуплены наліўны рукамыйнік з падагрэвам. Абсталяваны баскетбольная, валейбольная пляцоўкі, міні-футбольнае поле, бегавыя дарожкі. Праведзена абследаванне і ачыстка дна возера Свіцязь у месцах купання выхаванцаў лагера.

Для прыёму дзяцей лагер падрыхтаваны грунтоўна, а гэта значыць, што ”Вясёлка” гатова прыняць юных адпачывальнікаў.

Кацярына КУКАНАВА