Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем молодежи и студенчества

Дарагія сябры!

Віншуем вас З Днём моладзі і студэнцтва!

Моладзь Карэліччыны — актыўныя, улюблёныя ў жыццё, адкрытыя для ўсяго новага людзі, якія імкнуцца да ведаў, не баяцца цяжкасцяў і знаходзяцца ў пастаянным творчым пошуку.

Ад вас — цяперашніх школьнікаў і студэнтаў, маладых спецыялістаў і даследчыкаў, інжынераў і рабочых, аграрыяў і грамадскіх дзеячаў — залежыць будучыня не толькі нашага раёна, але і ўсёй Беларусі.

І сёння асабліва прыемна адзначыць, што ўжо зараз вы робіце паспяховыя крокі ў творчым і прафесійным развіцці, дамагаецеся першых важных перамог у працы і навуцы, паспяхова рэалізуеце грамадскія, Спартыўныя і сацыяльныя праекты, бліскуча адказваючы на ўсе выклікі часу. Мы ганарымся вамі!

Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, верных сяброў, любові, упэўненасці ў сваіх сілах і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў