На планерке у председателя. Детское летнее оздоровление и работа РК ОО «БРСМ»
На штотыднёвай працоўнай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Андрэя Гардзея разгледзелі пытанне арганізацыі летняга аздараўлення дзяцей.
Намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан паведаміў, што па стане на 25 чэрвеня завяршылі функцыянаванне палатачныя лагеры, у якіх адпачылі 105 дзяцей, 5 лагераў дзённага знаходжання (128 дзяцей) і адзін лагер працы і адпачынку (5 дзяцей).
На дадзены момант у раёне працуюць 5 лагераў дзённага знаходжання, у якіх праходзяць аздараўленне 70 дзяцей, два лагеры працы і адпачынку (20 дзяцей). Пачалася змена ў ДАЛ “Вясёлка”, дзе адпачывае 69 дзяцей. Функцыянуе палатачны лагер Карэліцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, дзе набіраюцца сіл 35 выхаванцаў.
Аб дзейнасці Карэліцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” паведаміла першы сакратар Карэліцкага райкама Аксіння Ждан. Паводле яе слоў, у структуру раённай арганізацыі ўваходзіць 44 пярвічныя арганізацыі, колькасць членаў “БРСМ” на 1 чэрвеня складае 819 чалавек (30,6% ад агульнай колькасці моладзі раёна).
Для павышэння ахопу моладзі членствам у ГА “БРСМ” Карэліцкім раённым камітэтам праводзіліся мерапрыемствы, у якіх удзельнічалі розныя катэгорыі моладзі: акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”, “Кветкі Вялікай Перамогі”, “Мы – грамадзяне Беларусі”. Штогод да Дня моладзі праводзіцца раённы моладзевы турыстычны злёт, прафілактычная работа з непаўналетнімі, якія знаходзяцца на розных відах уліку. Райкамам для гэтай катэгорыі дзяцей праводзяцца інфармацыйныя гадзіны, “круглыя сталы”, рэалізуецца акцыя “Твой крок насустрач здароўю”.
У рамках экалагічнага валанцёрства праходзяць акцыі “Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак”, “Захаваем памяць на стагоддзі”. Валанцёры ГА “БРСМ” заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу ветэранам вайны, працы, адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам у рамках акцыі “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям”.
Брэндам ГА “БРСМ” з’яўляецца Усебеларуская акцыя па ўручэнні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым навучэнцам “Мы — грамадзяне Беларусі!”.
Раённым камітэтам і пярвічнымі арганізацыямі ГА “БРСМ” рэгулярна праводзяцца адкрытыя дыялогі на самыя розныя тэмы: “Я — грамадзянін сваёй краіны”, “На шляху яднання”, “Дзяржаўная сімволіка – нацыянальны гонар” і многія іншыя. Штогод да Дня народнага адзінства арганізоўваецца маладзёжны форум, удзел у якім прымаюць маладыя спецыялісты, якія прыбылі на сваё першае працоўнае месца ў Карэліцкі раён, і кіраўніцтва раёна.
Для сельскай моладзі рэалізуецца раённы этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”, рэалізаваны праект “Моладзь за ўраджай” па ўшанаванні лепшых вадзіцеляў і экіпажаў, занятых на адвозцы і ўборцы збожжа і зернебабовых культур.
ГА «БРСМ» ажыццяўляецца арганізацыя грамадска-карыснай дзейнасці праз студатрадаўскі рух. У 2024 годзе створана 175 працоўных месцаў на сельгаспрадпрыемствах Карэліччыны, а таксама ў РУП ЖКГ і на базе лагера “Вясёлка”.
Старшыня райвыканкама Андрэй Гардзей заклікаў узмацніць работу па павелічэнні членства “БРСМ” у раёне:
— Неабходна, каб моладзь бачыла і ведала, чым займаецца грамадскае аб’яднанне, і была зацікаўлена ўліцца ў яго рады.
Сяргей СТОЛЯР