На планерке у председателя: вопрос о самовольно занятых земельных участках и сбор вторичного сырья
На планёрцы ў старшыні Карэліцкага райвыканкама разгледзелі пытанне аб працы па самавольна занятых зямельных участках.
Землекарыстальнікам, у дачыненні да якіх у 2022 і 2023 гадах былі пацверджаны факты самавольнага заняцця зямельных участкаў, невыканання межаў і мэтавага выкарыстання, у адпаведнасці з планам аддзелам землеўпарадкавання райвыканкама накіраваны апавяшчэнні аб магчымасці ўзаконьвання такіх фактаў да 1 верасня 2025 г. Участкі з прыкметамі самавольнага заняцця абследуюцца аддзелам пастаянна, і землеўладальніку выдаецца апавяшчэнне аб неабходнасці прыняцця мер па ліквідацыі парушэнняў.
Патрабаванне кіраўніка раёна — больш актыўна праводзіць работу па інфармаванні суб’ектаў аб тым, што выканаўчымі камітэтамі па заяве зацікаўленых асоб да 1 верасня 2025 г. могуць быць прыняты рашэнні аб прадастаўленні ім зямельных участкаў, змене мэтавага прызначэння ўчастка, пры ўмове ўнясення ў мясцовы бюджэт платы за права легалізацыі ў памеры кадастравага кошту зямельнага ўчастка або яго часткі. Па заканчэнні пазначанага тэрміну рашэнні ў дачыненні да самавольнага будаўніцтва будуць прымацца ў адпаведнасці з палажэннямі артыкула 223 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якім вызначана, што самавольныя пабудовы на самавольна занятых зямельных участках падлягаюць зносу, зямельныя ўчасткі — прывядзенню ў прыдатны для выкарыстання па мэтавым прызначэнні стан і вяртанню ранейшаму землекарыстальніку:
— Неабходна, каб людзі, якія ведаюць, што ў іх ёсць парушэнні на зямельным участку, і тыя, ў каго на руках апавяшчэнне аддзела землеўпарадкавання, не чакалі жніўня 2025 года, а прыйшлі зараз, пакуль ёсць магчымасць разгледзець іх заяву аб легалізацыі ў спакойнай абстаноўцы.
Таксама на пасяджэнні была даведзена інфармацыя аб выкананні заданняў па нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў. Андрэй Гардзей даручыў сваім намеснікам узяць пад кантроль работу па здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў тых арганізацый і прадпрыемстваў, якім даведзены заданні.
Сяргей СТОЛЯР