Парк школьной техники Кореличского района пополнился двумя новыми автобусами МАЗ

Два новыя аўтобусы “МАЗ” беларускай вытворчасці папоўнілі парк школьнага аўтатранспарту на Карэліччыне.

Асноўная задача сістэмы адукацыі – даць сучасныя веды кожнаму дзіцяці незалежна ад таго, дзе ён пражывае. Складаней выканаць гэтую задачу ў сельскай мясцовасці, таму што школа ад дома дзіцяці нярэдка знаходзіцца ў дзясятках кіламетрах. І трэба не проста падвезці, але і забяспечыць бяспеку школьнікаў.
Новы школьны аўтатранспарт пафарбаваны ў ярка-жоўты колер, забяспечаны ўсімі неабходнымі сродкамі бяспекі, у тым ліку пробліскавымі маячкамі, абмежавальнікамі хуткасці, адмысловымі сігнальнымі кнопкамі для выкліку вадзіцеля, прыладай, якая забяспечвае гукавы сігнал пры руху заднім ходам. Кожнае сядзенне абсталявана рамянём бяспекі, маецца высоўная падножка.

Як адзначыла кіраўнік ДУ “Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна” Іна Ахрэмка, сёлета аўтамабільны парк абноўлены дзвюма адзінкамі транспарту. Зараз праводзіцца працэдура дзяржзакупкі, і ў хуткім часе за сродкі раённага бюджэту будзе набыты мікрааўтобус на 12 дзіцячых пасадачных месцаў.

Даведачна
Усяго парк школьных аўтобусаў на Карэліччыне налічвае дванаццаць транспартных адзінак. Адзінаццаць з іх – пастаянна дзеючыя, адзін – рэзервовы. Яны будуць ажыццяўляюць падвоз 330 навучэнцаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў з 68 населеных пунктаў раёна.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара