Кореличчане серебряного возраста посетили Свято-Елисаветинский монастырь
У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «ЦСАН Карэліцкага раёна» працягвае развівацца сацыяльны турызм.
Падарожжы, экскурсіі, яркія незабыўныя ўражанні — усё гэта падымае настрой і тонус чалавека, дазваляе яму адчуваць усю паўнату жыцця, настройвае на пазітыўны лад, надае сілы ў барацьбе з хваробамі, спрыяе даўгалеццю.
У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце-2030», сумеснага з Беларускай Праваслаўнай Царквой у рамках праекта «Урокі міласэрнасці» для грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Карэліцкага раёна была арганізавана экскурсія ў Свята-Елісавецінскі манастыр.
Манастыр прыцягвае велічнымі храмамі, дагледжанай тэрыторыяй. Гэта самы буйны праваслаўны цэнтр у Мінску. Удзельнікам экскурсіі прадставілася магчымасць азнаёміцца з манастыром, які быў названы ў гонар княгіні Лізаветы, праваслаўнай святой, якая адрознівалася міласэрнасцю і чалавекалюбствам. Нягледзячы на вялікую тэрыторыю манастыра, экскурсанты не адчувалі стомленасці ад хады, а наадварот радасць і лёгкасць ад наведвання святых месцаў Свята-Елісавецінскага манастыра.
У кожным з храмаў была магчымасць падаць запіскі, паставіць свечкі і дакрануцца да святых абразоў. Акрамя ўсяго, на манастырскім падворку размешчаны сувенірныя і прадуктовыя крамы. Пайсці з пустымі рукамі аказалася проста немагчыма!
Паездка ў Свята-Елісавецінскі манастыр, несумненна, пасяліла ў сэрцы кожнага часцінку дабра і зарадзіла энергіяй на далейшыя падарожжы па роднай Беларусі.
Вольга ЖУК,
загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Карэліцкага раёна