В Кореличском районе пожилые люди живут активной общественной жизнью
Хто такія людзі сталага ўзросту? Чаму менавіта пра іх шмат пішуць, гавораць і чытаюць? Чаму менавіта ім хочацца дапамагчы, паслухаць, пагаварыць? “Маладым усюды ў нас дарога, старым усюды ў нас гонар», — чулі не адзін раз, а што мы робім дзеля таго, каб гэта было так? Ці дастаткова ўвагі надаём старэйшаму пакаленню, праяўляем клопат?
У цяперашні час вялікая роля ў фарміраванні адносін да сталых людзей належаць сям’і, школе, сродкам масавай інфармацыі, грамадскім арганізацыям. Не знаходзіцца ў баку ад гэтага пераліку і Карэліцкая раённая бібліятэка. Шмат цікавых і змястоўных мерапрыемстваў, сустрэч ладзіцца ў сценах установы. Разам адзначылі Каляды, Масленіцу, Вялікдзень. Сустрэчы адбыліся святочныя і запамінальныя. Жанчыны расказвалі пра дзяцінства, успаміналі сваіх бацькоў, сямейныя традыцыі. Спявалі песні, чыталі свае ўласныя вершы і гумарэскі, частаваліся духмянай гарбатай з дамашнім печывам.
Пэўная колькасць мерапрыемстваў ладзіцца па здаровым ладзе жыцця. Менавіта здароўе — гэта тое, чаго сапраўды не хапае пажылым. Праводзяцца гадзіны здароўя, сустрэчы з медыцынскімі спецыялістамі, на якіх можна змераць ціск і пачуць карысныя парады, пачытаць пра свае хваробы і параіць штосьці асабістае.
Праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па пажарнай бяспецы, прафілактыцы кіберзлачыннасці. Спецыялісты, якія заўжды запрашаюцца, даюць карысныя парады, як трэба сябе паводзіць у той ці іншай сітуацыі, падрабязна адказваюць на пытанні. І гэта толькі маленькая частка таго, што мы робім для сваіх паважаных чытачоў. А яшчэ мы запрашаем сведак вайны, каб пачуць гаротныя ўспаміны пра вайну. І як заўжды гэтыя ўспаміны са слязьмі на вачах і з наказам берагчы мір, шанаваць сваю краіну і будучыню. Дзень маці, Міжнародны дзень пажылога чалавека, Дзень праваслаўнай кнігі… і мы зноў разам.
Наталля КАЗАРЭЗ,
метадыст ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка»