Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем экономиста

Паважаныя эканамісты, ветэраны эканамічных службаў усіх галін эканомікі Карэліцкага раёна!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём эканаміста!

Ад мэтанакіраванай, шматграннай эканамічнай работы шмат у чым залежыць умацаванне эканамічнага патэнцыялу раёна і павышэнне дабрабыту нашых жыхароў.
Эканамічная праца патрабуе не толькі высокай кваліфікацыі, асаблівых чалавечых якасцяў — цярпення, дакладнасці і скрупулёзнасці дзеянняў, сумленнасці і пачуцця адказнасці, але і ўменне прымаць граматныя, дальнабачныя і ўзважаныя рашэнні.

Жадаем усім работнікам і ветэранам эканамічнай службы моцнага здароўя, міру, дабра, дабрабыту, аптымізму і новых дасягненняў у вашай дзейнасці!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў