В Кореличском районе началась косьба трав второго укоса

У Карэліцкім раёне скошана 96% траў першага ўкосу. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.

— План уборкі траў першага ўкосу складае 16796 га, — кажа начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Ілья Самуйлік. — Па дадзеных на12 чэрвеня, скошана 16153 га, альбо 96%. Цалкам завяршылі першы ўкос у 7 з 9 сельгасарганізацый. На завяршаючым этапе касьба ў КСУП “Царука” і КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. Касьба траў першага ўкосу будзе завершана 13 чэрвеня. Дзве гаспадаркі: КУСП “Чарняхоўскі-Агра” і СВК “Свіцязянка-2003” — прыступілі да касьбы траў другога ўкосу.

Па дадзеных на 12 чэрвеня, Карэліччына займае лідзіруючую пазіцыю ў вобласці па нарыхтоўцы кармавых адзінак.

— На сённяшні дзень нарыхтавана 24411 т кармавых адзінак, — расказвае Ілья Самуйлік. — Лідарамі з’яўляюцца СВК “Жухавічы” (4705 т кармавых адзінак), СВК “Свіцязянка-2003” (4210 т к. адз.) і СВК “Маяк-Заполле” (3846 т к. адз.). Паказчыкі харошыя. Усе гаспадаркі раёна нарыхтавалі больш кармоў, чым у мінулым годзе.

Сёлета сельгаспадаркам раёна неабходна нарыхтаваць 170213 т сенажу. Ужо нарыхтавана 81045 т, што складае 48% ад плану.

Сяргей СТОЛЯР