В Кореличском районе заготовлено 122558 т сенажа

Па аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама на 28 чэрвеня, скошана 5882 га траў другога ўкосу, што складае 47% ад плана. Убрана 83% ад скошанага. Па тэмпах касьбы лідзіруюць СВК “Свіцязянка-2003” (96%), ДП “Племзавод Карэлічы” (63%) і СВК “Маяк-Заполле” (57%).
У раёне нарыхтавана 122558 т сенажу (72% ад планавых паказчыкаў), 6157 т сіласу (3%) і 2438 т сена (28%). На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 13,04 ц кармавых адзінак.

Падсеў шматгадовых траў выкананы на 1793 га (77%). Перазалужэнне лугапашавых угоддзяў праведзена на 1718 га, або 68%.

На Карэліччыне пачалася ўборка азімых культур. Гаспадаркамі раёна ўбрана 9 га азімай свірэпіцы (100%), намалочана 19 тон з ураджайнасцю 21,1 ц/га, 31 га (1%) азімага ячменю, намалочана 142 тоны (45,8 ц/га).