Юбилейные медали к 80-летию освобождения Беларуси вручили бывшим малолетним узникам фашизма в Кореличском районе
Напярэдадні святочнай даты, 80-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у цэнтры ўвагі — людзі, якія не па чутках ведаюць, што такое вайна. Супрацоўнікі адасобленай групы ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў на чале з начальнікам Яўгеніем Гарлуковічам, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш наведалі былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў і ўручылі ім юбілейныя медалі “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
28 чэрвеня медалі атрымалі Ніна Іванаўна Шэйман, Георгій Сяргеевіч Бразоўскі, Антаніна Іванаўна Бондар, Надзея Нікіфараўна Меляняка, Алена Сцяпанаўна Сак.
Уручаючы памятныя узнагароды, начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыят Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Яўгеній Гарлуковіч выказаў малалетнім вязням словы падзякі за тое, што сваімі сведчаннямі апошнія жывыя відавочцы фашысцкіх зверстваў даносяць страшную праўду да моладзі і не даюць яе сказіць.
Шчырую паштоўку ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, словы ўдзячнасці, пажаданні здароўя і даўгалецця адрасавала сведкам Вялікай Айчыннай вайны Іна Богуш.
Лёсы гэтых людзей падобныя. Кожнага з нямногіх пакінутых у жывых разам з сям’ёй супраць іх волі вывозілі ў канцлагеры або на прымусовыя работы ў Германію, дзе яны кожны дзень змагаліся з голадам, холадам, страхам страціць родных і загінуць на чужыне. Хтосьці нарадзіўся ўжо за калючым дротам гета або ў сядзібе ў баўэра, дзе ў рабскіх умовах працавалі іх бацькі. Але яны выстаялі, выжылі, каб даць жыццё новым пакаленням і не дапусціць паўтарэння трагічнага лёсу свайго народа. Пасля вызвалення савецкімі або саюзнымі войскамі ўсе вярталіся на Радзіму, раслі, уздымалі з руін вайны гарады і працавалі на карысць сваёй краіны.
Іх засталося зусім няшмат, і на Карэліччыне ведаюць кожнага былога вязня ў твар і паіменна. Іх не забываюць і не пакідаюць без увагі не толькі ў святы і памятныя даты, але і ў паўсядзённым жыцці.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара