25 июля — День пожарной службы. Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с праздником

Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай службы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём пажарнай службы.

Барацьба з небяспечнай вогненнай стыхіяй заўсёды лічылася справай мужных і смелых людзей. Праца ў экстрэмальных умовах прад’яўляе да вас асаблівае патрабаванне – уменне хутка прымаць рашэнні, ад якіх залежаць жыццё, здароўе і бяспека людзей.

Майстэрства, смеласць, таварыская дапамога і ўзаемадапамога, зладжаныя дзеянні ва ўмовах небяспекі выклікаюць павагу і прызнанне да вас і вашай прафесіі.

Ад усёй душы дзякуем работнікам і ветэранам пажарнай службы за іх штодзённую напружаную працу, высокі прафесіяналізм, смеласць і аператыўнасць.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, невычэрпнага аптымізму і далейшых поспехаў у нялёгкай, але ганаровай працы!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў