6 июля в Кореличах состоится праздник «Купалье»

Паважаныя жыхары і госці г.п. Карэлічы і раёна!

Запрашаем усіх на народнае свята Купалле, якое адбудзецца 6 ліпеня на пляцоўцы летняга амфітэатра ў гарпарку.

У праграме:

— тэатралізаванае прадстаўленне “Купальскія прыгоды”;

— танцавальна-гульнёвая праграма;

— майстар-клас па побытавых танцах;

— пошук папараць-кветкі;

— запальванне купальскага вогнішча;

— эстрадны канцэрт.

З 22.30 да 01.00 — святочная дыскатэка .

Працуюць атракцыёны для дзяцей і дарослых, выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, аквагрым, бяспройгрышная латарэя.

Вас чакаюць незабыўныя эмоцыі!

Пачатак у 21:00.