8 июля, в день освобождения Кореличского района, акция «По следам освобождения» завершилась на поле Героя Советского Союза Яна Фогеля

8 ліпеня аўтапрабег у рамках акцыі  “Па слядах вызвалення” стартаваў ад  мемарыяльнага комплексу  “Зорка” па маршруце Краснае-Палужжа-Лукі-Цырын-Райца-поле Фогеля.

У патрыятычнай акцыі прынялі ўдзел старшыні сельвыканкамаў, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, рабочая моладзь сельгаспрадпрыемстваў, працоўныя калектывы, навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна.

Першымі калону аўтамабіляў сустракалі ў аграгарадку Краснае. На цырымоніі перадачы Вечнага агню тут,  каля помніка воінам-землякам,   удзельнікамі аўтапрабегу было адзначана, што гісторыя Перамогі складаецца з гісторый асобных людзей, сем’яў, вёсак і гарадоў, у памяць аб гэтых гісторыях пасля вайны будавалі мемарыялы.

-Усе мы, беларусы, ведаем, што гэты год юбілейны – 80-годдзе вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 8 чэрвеня была вызвалена вёска Краснае. Мы будзем удзячныя ўсім сэрцам і душой тым, хто стаяў да апошняга за наша мірнае неба. Хачу пажадаць, каб агонь, які запалілі каля помнікаў, быў вечным і ніякія перыпетыі гісторыі не змаглі яго загасіць, – адзначыла падчас цырымоніі ўпраўляючая справамі Красненскага сельвыканкама Таццяна  Сучко.

Аўтакалона накіравалася ў аграгарадок Палужжа. Тут, каля  помніка землякам, адбылася перадача агню ад Красненскага сельвыканкама  Малюшыцкаму.

-Беларусь памятае і шануе подзвіг загінулых і жывых, вядомых і безыменных салдат Вялікай Айчыннай вайны, партызан і падпольшчыкаў. Схіляючы галовы перад светлай памяццю дзядоў і прадзедаў, мы заўсёды будзем памятаць: мы — сыны і дочкі вялікага народа-пераможцы, і мы павінны быць вартыя яго, — такія словы гучалі падчас урачыстасці.

Пасля марафон прымалі жыхары аграгарадкоў Лукі,  Цырын, Райца.

— Такія мерапрыемствы, як аўтапрабег “Дарогамі вызвалення”, дазваляюць захаваць і перадаць памяць аб подзвігах і ахвярах ваенных часоў, пакінуць гісторыю жывой і актуальнай для сучаснага пакалення, – адзначыла выконваючая абавязкі старшыні Райцаўскага сельвыканкама  Таццяна Фурс.

Перадача агню, хвіліна маўчання, ускладанне кветак, як сімвал  ушанавання загінулых землякоў — пастаянны атрыбут мітынгаў, якія прайшлі з 2 па 8 ліпеня ва ўсіх сельскіх Саветах раёна.

 

У  вёсцы Даўгінава каля помніка Герою Савецкага Саюза Я. Я. Фогелю ў рамках раённай акцыі “Па слядах вызвалення” адбыўся мітынг-памяць “80 гадоў праз. Ніхто не забыты…»

У ім прынялі ўдзел  старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей, старшыня камітэта эканомікі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Камендант, начальнік адасобленай групы  ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Яўгеній  Гарлуковіч, старшыні раённых  сельвыканкамаў, удзельнікі аўтапрабегу, прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый раёна.

Старшыня райвыканкама Андрэй Гардзей  павіншаваў  прысутных з днём вызвалення Карэліцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Кіраўнік раёна ў сваёй прамове адзначыў:

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна, госці!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём вызвалення Карэліцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Усё далей і далей будзе сыходзіць ад нас той вялікі дзень, калі 80 гадоў таму вораг быў выгнаны з нашай роднай зямлі. Самымі кровапралітнымі і гераічнымі ў гісторыі раёна сталі гады Вялікай Айчыннай вайны. Сотні слаўных сыноў і дачок склалі галовы на палях бітваў, загінулі ў лагерах, у фашысцкай няволі, ад голаду і хвароб. Але праяўленыя імі гераізм і стойкасць былі па вартасці ацэнены Радзімай.

Сёння мы стаім лкая помніка чалавеку, які вызваляў наш раён і аддаў за яго жыццё.

Ян Янавіч Фогель. Нарадзіўся 24 снежня 1898 года. З 16 лістапада 1943 года камандаваў 120-й гвардзейска-стралковай дывізіяй. Пасля вызвалення Мінска дывізія працягнула паспяховае наступленне ў рамках Беластокскай наступальнай аперацыі.

З 24 чэрвеня па 8 ліпеня 1944 года дывізія прайшла з баямі ад ракі Друць да Навагрудка, удзельнічала ў вызваленні 250 населеных пунктаў, захапіла 51 гармату, 39 мінамётаў, 67 кулямётаў, 80 аўтамашын праціўніка, узяла ў палон больш за 2800 гітлераўцаў.

У баі 8 ліпеня 1944 года генерал-маёр Фогель каля вёскі Малюшычы быў смяротна паранены. 9 ліпеня ён памёр ад ран у шпіталі.

Пахаваны ў гарадскім парку горада Дзятлава Гродзенскай вобласці.

Роўным баявому быў і подзвіг пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі.  За пасляваенныя дзесяцігоддзі Карэліцкі раён ператварыўся ў цудоўны раённы цэнтр. І гэта стала магчымым дзякуючы працы нашых ветэранаў, людзей, якія стваралі будучыню.

Гонар і слава на вечныя часы і тым, хто аднавіў родны край у пасляваенныя гады, хто сваёй нястомнай працай  стаў прыкладам будучаму пакаленню.

Святы абавязак цяперашняга пакалення — абараняць памяць тых, хто выратаваў родную зямлю ў суровыя гады вайны, абараніў наша права на жыццё.

Будзем жа памятаць іх запаветы, будзем памятаць, за што яны змагаліся і як яны перамагалі!

Дарагія сябры!

Няхай гэты дзень, 8 ліпеня, заўсёды будзе святам гонару за Карэліцкі раён і нашых землякоў! Для нас гэты знамянальны дзень назаўжды застанецца прыкладам гераізму, беспрэцэдэнтнай мужнасці, непахіснай адвагі і самаахвярнай любові да роднага пасёлка і краіны.

Схіляем галовы перад памяццю загінулых герояў, Янам Янавічам Фогелем, якія падарылі нам права 80 гадоў свабодна жыць на роднай зямлі. Вечная ім слава! 

Старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей і  начальнік адасобленай групы  ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Яўгеній  Гарлуковіч  уручылі  медаль «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”  Васілію Міхайлавічу Туру, старшыні Карэліцкага раённага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, Валянціне Іванаўне Кошур, старшыні Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі, Дзянісу Аляксандравічу Стадольніку, начальніку Карэліцкага РАНС, Віктару Васільевічу Аўдакушыну, пракурору Карэліцкага раёна,  Валерыю Мікалаевічу Гурыну, начальніку Карэліцкага раённага аддзела Следчага камітэта,  Максіму Уладзіміравічу Свірыду, начальніку аддзялення Дэпартамента аховы.

За вялікі ўклад у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, высокі ўзровень правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, уручылі  нагрудны знак “За актыўную працу” кіраўніку ваенна-патрыятычнага клуба “Віцязь” ДУА “Лукская СШ” Уладзіміру Уладзіміравічу Матусевічу.

Старшыня камітэта эканомікі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Камендант павіншаваў прысутных са знакавым днём для жыхароў Карэліччыны і зачытаў прывітальны адрас-віншаванне старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка.

Яўгеній Гарлуковіч у сваім выступленні адзначыў, што шлях да вызвалення быў няўмольна доўгім і цяжкім. Не злічыць, колькі за гады вайны наша краіна панесла страт, каб вырваць свабоду з рук фашызму. І толькі дзякуючы ўпартасці, любові да сваёй Радзімы і неверагоднай адвазе, мы сёння  можам спакойна жыць у нашай любімай Беларусі, у міры і згодзе. Ён таксама павіншаваў жыхароў Карэліччыны з Днём вызвалення.

Мітынг-памяць  “80 гадоў праз. Ніхто не забыты…» стаў завяршальным у рамках раённай акцыі “Па слядах вызвалення». Цэнтральнай падзеяй акцыі стаў агонь памяці, які перадаваўся ад даты пачатку вызвалення раёна, 2 ліпеня, да яго завяршэння, 8 ліпеня.

Для ўрачыстай перадачы агню памяці запрасілі Таццяну Фурс, выконваючую абавязкі старшыні Райцаўскага сельвыканкама, і Віктара Дзірвука, старшыню Малюшыцкага сельвыканкама.

У дзень 80-годдзя вызвалення Карэліцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы схіляем галовы перад светлай памяццю тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў, тых, хто аддаў свае жыцці за перамогу і незалежнасць нашай роднай Беларусі.

Удзельнікі ўрачыстасці  ушанавалі  светлую памяць загінулых хвілінай маўчання.

Прагучаў трохразовы салют.

Ускладзены кветкі да подножжа помніка.

Тут жа ўдзельнікамі мітынгу была закладзена алея памяці.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара