Кореличский район второй на жатве и первый на заготовке кормов

У Карэліцкім раёне завяршылася ўборка азімага ячменю. З плошчы 2325 га атрымана 12948 т ураджайнасцю 55,7 цэнтнера на круг. Гэта другі паказчык у Гродзенскай вобласці.

Апярэджвае наш раён толькі Гродзенскі з ураджайнасцю 68 ц/га. Тройку лідараў замыкае Бераставіцкі – 53,5 цэнтнера на круг. У тройцы лідараў на Карэліччыне — ДП “Племзавод Карэлічы” з ураджайнасцю 101,8 ц/га, СВК “Свіцязянка-2003”, дзе ўраджайнасць складае 85,1 ц/га, і СВК “Маяк-Заполле” — 80,9 ц/га.

У раёне пачалася ўборка збожжавых. На палі выйшлі 4 з 9 сельгаспрадпрыемстваў раёна. Зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 2366 га, што складае 13% запланаванай плошчы. Намалочана 13301 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 56,2 ц/га. У тройцы лідараў у Гродзенскай вобласці знаходзяцца Гродзенскі, Карэліцкі і Бераставіцкі раёны, якія сабралі адпаведна 67,8, 56,2 і 55,1 цэнтнера на круг. У раёне лідзіруюць ДП “Племзавод Карэлічы” з ураджайнасцю 99,2 ц/га, СВК “Свіцязянка-2003” — 85,1 і СВК “Маяк-Заполле” — 80,9.

Да ўборкі азімага рапсу ў раёне прыступілі 7 з 9 сельгаспрадпрыемстваў. На 12 ліпеня ўбрана 288 га, што складае 7% ад плана. Намалочана 920 т пры ўраджайнасці 31,9 цэнтнера на круг. Усяго ў раёне азімы рапс пасеяны на плошчы 3970 га.

На 12 ліпеня другі ўкос праведзены на 77% плошчаў. З першага і другога ўкосаў нарыхтаваны 41% сена. Назапашана 80% запланаванага сенажу. Найважнейшы паказчык — нарыхтоўка травяных кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. У сярэднім па раёне ён цяпер — 14,4 цэнтнера кармавых адзінак (год таму — 10,2). Прыбаўка да мінулага года складае 4,2 ц к. а. Па гэтым паказчыку Карэліцкі раён утрымлівае першае месца ў Гродзенскай вобласці. На другім — Ашмянскі (13,7 ц к. а.), на трэцім — Воранаўскі (12,3 ц к. а.) У раённых лідарах па тэмпах касьбы — СВК “Свіцязянка-2003” — 100%, ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” — 87, СВК “Маяк-Заполле” — 79. Больш за ўсё нарыхтавана травяных кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы ў СВК “Маяк-Заполле” (20,3 ц к. а.), ДП “Чарняхоўскі-Агра” (19,5 ц к. а.) і ДП “Царука” (16,1 ц к. а.).

Лён-даўгунец выцераблены з плошчы 790 га, што складае 37% ад запланаваных 2150 га. Абгортванне стужак праведзена на 131 га.

Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара.