На Кореличчине наградили победителей областных соревнований на заготовке кормов
Узнагароды Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза рабатнікаў аграпрамысловага комплексу атрымалі лідары корманарыхтоўчай кампаніі Карэліччыны.
Пераможцамі абласных спаборніцтваў на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу сталі трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КУСП “Чарняхоўскі-Агра” Аляксандр Гурскі і яго калега з ДП “Лукі-Агра” Ігар Мардзіловіч. Узнагароды ім уручыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская.
Аляксандр Уладзіміравіч на прадпрыемстве шчыруе з 2005 года. Да працы падыходзіць з адказнасцю. Прызнаецца, што іначай нельга.
— Ведаю, калі здамся, лягчэй не стане, — кажа мужчына. — Перад намі стаіць задача, якую мы павінны выканаць.
Гэтай жа думкі прытрымліваецца і Ігар Мардзіловіч, якога засталі прама ў полі:
— Летам не да суму. Спачатку ўбіралі травы, цяпер працую памочнікам камбайнера, збіраем каравай-2024. Сёлета, дарэчы, у мяне працоўны юбілей — шчырую на прадпрыемстве 30 гадоў, і кожны год атрымліваецца заваяваць узнагароду.
Падзяку Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК атрымаў Таксама вадзіцель КСУП “Царука” Сяргей Вашэсцік:
— Усё жыццё шчырую на радзіме. Тут бацькоўскі куток, да якога прыкіпеў сэрцам. І ажаніўся тут, выгадавалі дзяцей. На радзімай старонцы нават дыхаецца лягчэй.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара