В Кореличском районе собрано 17,2 тыс. т зерна (+инфографика по хозяйствам)
На 16 ліпеня зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 2912 га, што складае 17% ад запланаванай плошчы ў 17584 га. Намалочана 17206 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 59,1 ц/га.
У тройцы лідараў у Гродзенскай вобласці знаходзяцца Гродзенскі, Карэліцкі і Бераставіцкі раёны, якія сабралі адпаведна 68,2, 59,1 і 55,9 цэнтнера на круг. У раёне лідзіруюць ДП “Племзавод Карэлічы” з ураджайнасцю 97,4 ц/га, СВК “Свіцязянка-2003” — 79,6 і СВК “Маяк-Заполле” — 78,3.
Азімага рапсу ўбрана 853 га, што складае 21% ад плана ў 3970 га. Намалочана 2926 т пры ўраджайнасці 34,3 цэнтнера на круг.
Другі ўкос праведзены на 82% плошчаў. З першага і другога ўкосаў нарыхтаваны 46% сена. Назапашана 82% запланаванага сенажу. Найважнейшы паказчык — нарыхтоўка травяных кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. У сярэднім па раёне ён цяпер — 14,9 цэнтнера кармавых адзінак (год таму — 11,01). Прыбаўка да мінулага года складае 3,9 ц к. а. Па гэтым паказчыку Карэліцкі раён утрымлівае першае месца ў Гродзенскай вобласці. На другім — Воранаўскі (10,2 ц к. а.), на трэцім — Шчучынскі (9,3 ц к. а.)
Лён-даўгунец выцераблены з плошчы 1044 га, што складае 49% ад запланаваных 2150 га. Абгортванне стужак праведзена на 232 га.
Іна ЛЕЙКА.