Начальник отдела экономики Кореличского райисполкома Татьяна Бусько: «Покупательская способность жителей района растет»

28 ліпеня сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі гандлю. У гэтым годзе сферы спаўняецца 100 гадоў.

С прадвеку гандаль з’яўляецца не толькі асноватворным у жыцці грамадства, але і  адлюстроўвае асноўныя працэсы, якія адбываюцца ў ім. Усім хочацца бачыць на прылаўках якасную, недарагую прадукцыю і заўсёды мець магчымасць выбару. Пра сітуацыю ў сферы гандлю нашага раёна расказвае начальнік аддзела эканомікі Карэліцкага райвыканкама Таццяна Бусько.

— Таццяна Анатольеўна, што адбываецца ў сферы гандлю сёння?

— Сітуацыя на спажывецкім рынку харчовых і нехарчовых тавараў раёна на сённяшні дзень застаецца стабільнай. Прадпрыемствамі гандлю забяспечваецца пастаянная наяўнасць у продажы шырокага асартыменту тавараў пераважна айчыннай вытворчасці. Па стане на 1 ліпеня гэтага года аб’ём таварных запасаў у арганізацыях гандлю Карэліцкага раёна склаў 8,9 млн рублёў, што забяспечвае 30 дзён гандлю. Існуючы таварны запас здольны забяспечыць патрэбнасці спажыўца. Дэфіцыту тавараў на спажывецкім рынку не назіраецца. Праблем па насычэнні гандлёвых прадпрыемстваў раёна таварамі не маецца.

Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва раёна па стане на 1 ліпеня гэтага года ажыццяўляюць 152 аб’екты рознічнага гандлю, гандлёвая плошча якіх складае 10,5 тыс. м квадратных. У сувязі з гэтым забяспечанасць насельніцтва гандлёвай плошчай на 1 ліпеня 2024 г. склала 579,3 тыс. м квадратных на     1 тысячу жыхароў пры сацыяльным стандарце 480 м кв.

У раёне выконваецца сацыяльны стандарт па забяспечанасці пасадачнымі месцамі ў аб’ектах грамадскага харчавання. У нас 40 аб’ектаў грамадскага харчавання на 2213 месцаў. Забяспечанасць насельніцтва складае 39,9 месца на 1 тысячу жыхароў, пры нарматыўным значэнні 22 месцы.

— Колькі ў нас сеткавых кампаній?

— На рынку сёння прадстаўлена вялікая колькасць сеткавых кампаній. У нашым раёне дзейнічаюць такія сеткавыя кампаніі, як ТАА «Еўрагандаль», у якога ў Карэліцкім раёне тры аб’екты гандлю, ТАА «Санта Рытэйл» — адзін аб’ект гандлю (крама «Санта Кэш»), ЗАТ «Дабраном» — адзін аб’ект (крама «Капеечка» ў г.п. Мір), ТАА «Парфюм Трэйд» — адзін аб’ект (крама «Міла»), ТАА «Плэй хард» — адзін аб’ект (крама «Тры цаны»).

За першае паўгоддзе 2024 г. рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі ў раёне склаў 46,7 млн рублёў. Тэмп росту тавараабароту ў супастаўных цэнах да мінулага года склаў 107,4% пры заданні 103,1%. Удзельная вага тавараабароту ў вобласці роўная 1,2%.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю склаў 44,5 млн рублёў, тэмп росту — 107,7% у супастаўных цэнах. Выкананне даведзенага задання па рознічнаму тавараабароту, які аказвае ўплыў на фарміраванне валавога рэгіянальнага прадукту, забяспечана за кошт прыняцця мер па насычэнні асартыментам гандлёвых аб’ектаў. Структура рознічнага тавараабароту арганізацый гандлю раёна: 69,4 % —  харчовыя тавары, 30,6% —  нехарчовыя.

Продаж харчовых тавараў арганізацыямі раёна ў першым паўгоддзі склаўся на ўзроўні 30,9 млн рублёў, або 107,9% да аналагічнага перыяду мінулага года. Узровень продажаў нехарчовых тавараў за першае паўгоддзе гэтага года склаў 13,6 млн рублёў, або 107,3% да аналагічнага перыяду 2023 года.

У цяперашні час у адпаведнасці з падпісанымі пагадненнямі на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці на тэрыторыі Карэліцкага раёна прадастаўляюцца скідкі ва ўсіх гандлёвых аб’ектах (у тым ліку аўтамагазінах) Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства і гандлёвых аб’ектах сеткі «Еўраопт».

Карыстаючыся магчымасцю, напярэдадні прафесійнага свята віншую ўсіх работнікаў гандлю і жадаю моцнага здароўя, пабольш шчодрых пакупнікоў, каб канчатковым вынікам стаў прыбытак, ад гэтага залежыць і заработная плата, і жаданне працаваць. Таму што праца ў гандлі —  вельмі няпростая праца. Таму ўсім цярпення, поспехаў, радасці і дабрабыту.

У сувязі са святам узнагароджаны юбілейным медалём “100 год органам гандлю Беларусі” прадавец Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Алена Кірэева і дырэктар ПГУП “Бел Тавіс” Аляксандр Трусевіч. Падзякі старшыні Гродзенскага аблвыканкама ўдастоена шэф-повар рэстарана «Княжацкі двор» ПУП «Лятучы гусар» Вікторыя Амбалава. Ганаровымі граматамі ўпраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама адзначана праца прадаўца Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Святланы Гейс, тавараведа ПГУП «Бел Тавіс» Алены Брынкевіч і загадчыка магазіна «Мясны куток» ПГУП «ДалексПрод» Алы Яцук. Ганаровай граматай Карэліцкага райвыканкама ўзнагароджана прадавец Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Наталля Савоська, Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага райвыканкама — дырэктар магазіна «Еўраопт» г.п. Мір ТАА «Еўрагандаль» Валянціна Мазала, Ганаровай граматай Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў — дырэктар ТАА «МірумГрад» Сяргей Кудлаш, Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў — прадавец-касір магазіна «Будматэрыялы» ТАА «МирСитиТорг» Галіна Аляшкевіч.

 Іна ЛЕЙКА