Санктуарый у Тракелях з’яднаў беларусаў у шчырай малітве да Маці Божай

На свята прыехалі вернікі з усей Беларусі і замежжа.

Традыцыйна ліпень збірае вернікаў з усіх куткоў Беларусі і замежжа ў Тракелях. Пешшу, на аўтамабілях спяшаюцца ў санктуарый, каб пакланіцца цудадзейнаму абразу. Адны просяць аб заступніцтве і дапамозе, другія дзякуюць за атрыманыя дары, піша voran.by.

1C9A7972.JPG
1C9A7980.JPG
1C9A7994.JPG

Сёлета раздзяляюць радасць свята з беларускімі католікамі расійскія вернікі з Санкт-Пецярбургу. У галаве іх пелігрымкі — біскуп Мікалай Дубінін, які ўзначаліў імшу а поўначы.Не памылюся, калі скажу, што самым прыгожым момантам урачыстасці Маці Божай Тракельскай з’яўляецца вечаровая працэсія са свечкамі. Сёлета перад ёю землякі запусцілі ўвысь паветраныя шары, нагадваючыя Марыйную сімволіку. І гэта нездарма. Да яе, Дзевы Марыі, як да руплівай і любай маці мы звяртаемся ў любой патрэбе. І яна выслухоўвае ўсіх у нашых Тракелях.

1C9A8003.JPG1C9A8033.JPG

Затым у адзіным парыве вернікі зліліся ў вогненную раку. Пакрочылі па вуліцах аграгарадка з малітвай за Айчыну, сем’і. Каб каласіліся хлебныя нівы, нараджаліся дзеткі, квітнеў родны край, а наўкол уладарылі супакой і еднасць.

1C9A8041.JPG1C9A8051.JPGphoto_2024-07-13_10-49-47.jpgphoto_2024-07-13_10-49-47 (2).jpg1C9A8147.JPG