В День Независимости в Кореличах чествовали передовиков, занесли в Книгу славы района новые имена и приветствовали гостей из России (+видео)
Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прадоўжылася на галоўнай сцэне, дзе ўдзельнікаў урачыстасці чакала дзённая святочная праграма “Пад мірным небам Беларусі!”.
На Дзень Незалежнасці былі узнагароджаны перадавікі розных сфер дзейнасці.
Старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей уручыў Ганаровыя граматы Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Валянціне Бузюк, урачу-гігіеністу ДУ “Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, Сяргею Бумаю, старшаму майстру Карэліцкага раёна газазабеспячэння Лідскага вытворчага ўпраўлення вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз”, Але Галушка, фельчару выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца», Кацярыне Дораш, вядучаму эканамісту прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Карэліцкім раёне Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах», Васілію Ерамецька, трактарысту-машыністу СВК “Жухавічы”, Валянціну Курдуну, электрагазазваршчыку Карэліцкага РУП ЖКГ, Святлане Лазарэвіч, вядучаму бухгалтару Карэліцкага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам “Гроднааблпаліва”, Мікалаю Мазуру, трактарысту-машыністу СВК “МАЯК-Заполле”.
Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: Ганна Барабан, загадчык аптэкі № 181 г. п. Карэлічы ад цэнтральнай раённай аптэкі № 65 Карэліцкага раёна Гродзенскага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя», Сяргей Бурак, слесар-рамонтнік ААТ «Карэлічы-Лён»;
Анастасія Кергет, цырульнік Карэліцкага УКП БАН, Мікалай Палуян, міліцыянер- вадзіцель групы затрымання ўзвода міліцыі Карэліцкага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Марына Роўдан , метадыст ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”, Леанід Русак, трактарыст-машыніст ДП «Племзавод» Карэлічы”, Іна Уцюж, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Аюцавіцкая базавая школа”, Іван Фёдарака, трактарыст-машыніст ДП “Малюшычы”.
Таксама былі ўшанаваны жыхары раёна і занесены сёлета ў Кнігу славы Карэліцкага раёна: Іван Дзёмушкін, педагог дадатковай адукацыі аб’яднанняў па інтарэсах “Агульная фізічная падрыхтоўка” дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі “Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, Іван Гавака, брыгадзір вытворчай брыгады СВК “МАЯК-Заполле”.
На сцэну запрасілі былога малалетняга вязня Глеба Аляксандравіча Крышэня і ўручылі юбілейны медаль «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Паказальнае выступленне гледачам падарылі рабяты патрыятычнага клуба”Віцязь” ДУА “Лукская СШ”.
Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош узнагародзіў Ганаровай граматай Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Мікалая Гузаўца, трактарыста-машыніста ДП “Лукі-Агра”, Дзяніса Кузьміча, начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”, Аляксандра Ламаносава, вадзіцеля ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, Андрэя Носава, малодшага ўчастковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ўнутраных спраў Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта;
Падзячнае пісьмо Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў атрымалі: Мікала Бутэнка, слесар-рамонтнік майстэрні вытворчага ўчастка агр. Варонча Мірскага філіяла ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод”, Мікалая Грымяка, трактарыст-машыніст ДП «Чарняхоўскі-Агра”, Алена Мялешка, прадавец магазіна “Родны кут” аг. Варонча, Зінаіда Савоська, медыцынскі рэгістратар УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”, Раіса Ханько, начальнік аддзела працы і заработнай платы ДУ “Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна”.
У сувязі са святкаваннем Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі прафсаюзаў Наталля Высоцкая ўзнагародзіла Граматай Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў за плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Карэліцкага раёна: Мікалая Лук’яновіча, трактарыста-машыніста ДП “Лукі-Агра”, Марыю Паўлоўскую, начальніка гандлёвага аддзела Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, Таццяну Папко, культарганізатара аддзела культуры і вольнага часу “Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры», Алу Шэўка, намесніка начальніка аддзела адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта.
Па традыцыі падзяліць радасць самага галоўнага свята нашай краіны — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — да нас прыехалі госці з горада-пабраціма Краснагорска Расійскай Федэрацыі. Дэлегацыя ў складзе намесніка кіраўніка гарадской акругі Данііла Зелянёва, начальніка эканамічнага ўпраўлення адміністрацыі гарадской акругі Эльвіры Рызванавай, дэпутата Савета дэпутатаў гарадской акругі Краснагорск Артура Бадрэтдзінава шчыра павіншавалі карэліччан са святам і зачыталі прывітальны адрас кіраўніка гарадской акругі г. Краснагорск Дзмітрыя Уладзіміравіча Волкава.
Дэлегацыі абмяняліся памятнымі падарункамі.
Народны фальклорны калектыў з Краснагорска падарыў жыхарам Карэліччыны цудоўныя нумары мастацкай самадзейнасці, перадаўшы эстафету творчым калектывам і выканаўцам устаноў культуры і адукацыі раёна.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара
Відэа Сяргея СТОЛЯРА