В Кореличах отметили 100-летие со дня образования общественного объединения «Белорусское товарищество инвалидов по зрению»
На ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя ўтварэння ГА «БелТІЗ» прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай ўлады і грамадскіх арганізацый раёна. Прыняла ўдзел старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Ірына Новікава. Абласны лідар дала станоўчую адзнаку дзейнасці ГА «БелТІЗ па Карэліцкім раёне» і выказала словы ўдзячнасці за падтрымку Карэліцкаму райвыканкаму і ЦСАН Карэліцкага раёна.
Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан адзначыў імкненне ГА «БелТІЗ» дапамагаць інвалідам па зроку, а многія з іх вядуць актыўны лад жыцця. «Таварыства служыць людзям, і яны не адчуваюць сябе адзінокімі, сумесна праводзяцца мерапрыемствы», —адзначыў Яўген Мікалаевіч.
На ўрачыстасці слова трымалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Богуш, дырэктар ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» Інэса Сямібратава, старшыня Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская, галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Полымя», старшыня Карэліцкай РА РГА «Белая Русь» Іна Лейка, інструктар-валеёлаг УАЗ «Карэліцкая ЦРБ», старшыня Карэліцкай раённнай арганізацыі РГА «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа» Святлана Санцэвіч, старшыня раённага таварыства інвалідаў Рэгіна Забродская.
З нагоды юбілею былі ўшанаваны члены арганізацыі. Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана ўпаўнаважаная прадстаўніцтва Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «Беларускае таврыства інвалідаў па зроку па Карэліцкім раёне» Вераніка Кулак за добрасумленную працу і значны ўклад у вырашэнне пытанняў комплекснай рэабілітацыі людзей з інваліднасцю па зроку. Ёй была ўручана Падзяка і ад абласной арганізацыі.
Падзякі Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» атрымалі былыя кіраўнікі Аляксандр Лазар, Аляксандра Шутко, Вольга Жук, актывісты арганізацыі Ірына Дораш, Мікалай Друцька, Людміла Друцька, Марыя Шыш, Антаніна Гірыновіч. Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны слесар ААТ «Карэлічы-Лён» Уладзімір Хамко.
Словы падзякі за спонсарскую дапамогу былі выказаны дырэктару КСУП «Лукі-Агра» Мікалаю Гавіне і старшыні СВК «Свіцязянка-2003» Аляксандру Мяцеліцы, кіраўніцтву ПГУП «Далекс Прод», ІП Батура Але Паўлаўне.
Добрымі музычнымі падарункамі да юбілею сталі мелодыі ў выкананні народнага ансамбля песні «Вечарынка» Жухавіцкага Дома культуры, Максіма Кудзіна і Ірыны Дораш.
Слова — члену БелТІЗ па Карэліцкім раёне
Людміле Мікалаеўне ДРУЦЬКА:
— Я вышываю з дзяцінства гладдзю і крыжыкам. Вышыты карціны, абрусы, пакрывалы, дарожкі і іншыя вырабы. Гэтай справай займаюся дома, а ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вяжу — наведваю гурток «Кудесница». На юбілей падрыхтавала персанальную выставу, каб падзяліцца сваёй радасцю з яго ўдзельнікамі. Тварыць дабро — гэта цудоўна: і людзям прыемна, і сам атрымліваеш задавальненне.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА