В Кореличах проведена диалоговая площадка к 30-летию института президентства в Республике Беларусь
У чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі праведзена дыялогавая пляцоўка да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Ініцыятарам сустрэчы стаў намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Яўген Чычкан. У правядзенні пляцоўкі прынялі ўдзел галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Вольга Куляка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Гаўрош, супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта, раённага краязнаўчага музея і бібліятэкі.
Увазе прысутных быў прадэманстраваны дакументальны фільм аб тым, які шлях прайшла наша краіна за трыццаць гадоў існавання пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзідэнцкая рэспубліка дазволіла нашай краіне дабіцца значных поспехаў у дзяржаўным і гаспадарчым будаўніцтве. Курс Прэзідэнта на пабудову моцнай прававой дзяржавы апраўдаўся і даў канкрэтныя вынікі, дзякуючы пастаяннаму звароту Аляксандра Лукашэнкі да народа па самых злабадзённых пытаннях.
Яўген Чычкан зрабіў экскурс у тыя далёкія гады і адзначыў сённяшні дабрабыт беларусаў, іх магчымасць падарожнічаць, ганарыцца і захоўваць спадчыну, якую трэба прымнажаць. У нас дружалюбная і мірная краіна, і гэта дзякуючы нашаму кіраўніцтву і нашаму народу. «У нас ёсць чым ганарыцца, таму трэба далей развівацца і працаваць. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца прыкладам для тых, хто хоча дабіцца вынікаў», — адзначыў прамоўца.
«Нашаму Прэзідэнту было трыццаць дзевяць гадоў, калі ён стаў каля руля дзяржавы, — адзначыла Вольга Гаўрош. — Усе абяцанні, якія Аляксандр Лукашэнка даваў народу, выканаў — мы жывём у развітай, незалежнай, суверэннай Рэспубліцы Беларусь».
У сваю чаргу Вольга Куляка сказала: «Няпроста ісці наперад, нашаму Прэзідэнту дапамаглі яго лідарскія якасці і моцны характар.» Прамоўца засяродзіла ўвагу на пытаннях патрыятызму, сямейных традыцыях, гістарычнай памяці і генацыдзе нашага народа ў гады вайны. Выказала словы падзякі работнікам пракуратуры і сілавых структур, якія ўдзяляюць гэтаму пытанню шмат увагі. «Самае галоўнае для лідара — адвесці краіну ад пропасці, што нашаму Прэзідэнту ўдалося зрабіць. Мы самастойныя і незалежныя дзякуючы нашай уладзе і нашаму народу», — рэзюмавала Вольга Віктараўна.
Старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Аляксей Караян зрабіў выснову, што складаныя часы нараджаюць моцных людзей, але адзін чалавек не зможа дабіцца вынікаў, таму важна знайсці каманду прафесіяналаў.
Дырэктар Карэліцкай раённай бібліятэкі Лілія Арцюх нагадала аб тым, што ёй не раз даводзілася слухаць выступленні Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Лілія Канстанцінаўна назвала яго моцным аратарам, асабліва ёй блізкія словы Кіраўніка нашай дзяржавы: «Любімую не аддаюць!».
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА