В Кореличском районе намолочено 50,5 тысяч тонн зерна и удерживается второе место в области по урожайности (+инфографика по хозяйствам)
На 30 ліпеня зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 7973 га, што складае 45% ад запланаванай плошчы ў 17584 га. Намалочана 50525 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 63,4 ц/га.
У тройцы лідараў у Гродзенскай вобласці знаходзяцца Гродзенскі, Карэліцкі і Бераставіцкі раёны, якія сабралі адпаведна 76,9, 63,4 і 61,1 цэнтнера на круг. У раёне лідзіруюць ДП “Племзавод Карэлічы” з ураджайнасцю 95,7 ц/га, СВК «Жухавічы» — 85,6 ц/га і СВК “Маяк-Заполле” 84,7 ц/га.
Завершана ўборка азімага рапсу. Убрана 3920 га, намалочана 18486 т пры ўраджайнасці 47,2 цэнтнера на круг.
Другі ўкос праведзены на 92% плошчаў. З першага і другога ўкосаў нарыхтаваны 56% сена. Назапашана 84% запланаванага сенажу. Найважнейшы паказчык — нарыхтоўка травяных кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. У сярэднім па раёне ён цяпер — 15,49 цэнтнераў кармавых адзінак (год таму — 11,97). Прыбаўка да мінулага года складае 3,51 ц к. а. Па гэтым паказчыку Карэліцкі раён утрымлівае першае месца ў Гродзенскай вобласці. На другім — Ашмянскі (14,87 ц к. а.), на трэцім — Воранаўскі (13,89 ц к. а.)
Лён-даўгунец выцераблены з плошчы 1712 га, што складае 80% ад запланаваных 2150 га. Абгортванне стужак праведзена на 631 га.
Сяргей СТОЛЯР