В Полужском детском саду состоялся праздник «День Независимости»

2 ліпеня ў Палужскім садку  прайшло свята “Дзень Незалежнасці”.

Пачалося свята з падняцця Сцяга і гучання гімна  Рэспублікі Беларусь. Потым быў невялічкі канцэрт з удзелам выхаванцаў. Госцем свята была бібліятэкар Палужскай СБ  Шыкавецкая Алена, якая прапанавала  гульню-вандроўку

“Сімволіка, народжаная гісторыяй”,  дзе дзеці збіралі з частак карту Беларусі і імкнуліся назваць галоўны горад вобласці.  Віктарына “Раскажу замежнаму госцю пра  Беларусь ” зацікавіла дзяцей і кожны з іх імкнуўся расказаць пра сваю вёску, сталіцу Мінск.

Завяршылася свята праглядам прэзентацыі аб парадзе, які праходзіць у Мінску кожны год на свята Дня Незалежнасці.

Выхавальнік ДУА “Палужскі дзіцячы сад” Лізавета БЛАГАДАРАВА.