Воспитанники Малюшичского детского сада приняли участие в церемонии открытия памятной таблички в честь Героя Советского Союза Яна Фогеля

Напярэдадні галоўнага свята нашай краіны — Дня Незалежнасці — выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі “Малюшыцкі дзіцячы сад” і іх бацькі прынялі ўдзел у гістарычнай падзеі.

Першага ліпеня цякучага года ў аграгарадку Малюшычы адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнай таблічкі ў гонар Героя Савецкага Саюза Яна Янавіча Фогеля.

Дашкольнікі і жыхары аграгарадка Малюшычы ніколі не забудуць подзвіг 120-ай гвардзейскай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Я.Я. Фогеля, у гонар якога названа вуліца.

Каля гістарычнага знака дзеці ўсклалі кветкі, зрабілі фотаздымкі, якія застануцца ў памяці на доўгія гады.

Гэты знакаміты дзень увойдзе ў летапіс нашай малой радзімы.

Ала УЛАСЕВІЧ, загадчык установы адукацыі