В Кореличах подвели итоги культурно-спортивного марафона «100 дней здоровья»

У Карэлічах падвялі вынікі культурна-спартыўнага марафону “100 дзён здароўя”, які стартаваў 18 сакавіка і аб’яднаў 21 працоўны калектыў райцэнтра.

Інструктар-валеолаг  Карэліцкага раённага ЦГЭ Людміла Валасевіч, падводзячы вынікі марафону, адзначыла:

— Да ўдзелу ў марафоне далучыўся 21 працоўны калектыў з г.п. Карэлічы, гэта адна з самых шырокіх акцый у рэспубліцы, — падзялілася Людміла Іванаўна. — Дзякуй усім арганізацыям, хто прыняў удзел у акцыі, падышоў да яе крэатыўна, падзяліўся з намі сваёй творчасцю. У ходзе акцыі некаторыя арганізацыі дапамагалі іншым, за што таксама вялікі дзякуй.

Адна з ініцыятараў марафону загадчык аддзела метадычнай работы ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” Аксана Басюк адзначыла, што мэта акцыі — аб’яднаць працоўныя калектывы і нагадаць ім аб захаванні здаровага ладу жыцця, выканана карэліччанамі на “выдатна”.

— Была наладжана сапраўдная эстафета, калі адзін калектыў па заканчэнні пяцідзённага тэрміну перадаваў сімвал акцыі «Карэлічы — здаровы пасёлак» наступнаму, — распавяла Аксана Уладзіміраўна. — На працягу гэтых пяці дзён члены калектываў разам адпачывалі і займаліся спортам, дзяліліся сваімі поспехамі з астатнімі. Мэта акцыі адлюстравана ў яе дэвізе “Год правесці правільна”. Мы спадзяёмся, што такім чынам нам удалося нагадаць землякам пра важнасць захавання здаровага ладу жыцця.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара