Александр Сонгин, Эльвира Сороко и Наталья Высоцкая присоединились к акции “Соберем детей в школу”

16 жніўня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Замкавай выбарчай акрузе № 57 Аляксандр Сонгін, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Эльвіра Сарока і старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Высоцкая далучыліся да акцыі “Збяром дзяцей у школу”. Яны прывезлі падарункі для дзяцей Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Карэліцкага раёна і павіншавалі рабят з новым навучальным годам.


Рэспубліканская акцыя штогод праходзіць у нашай краіне ў перыяд падрыхтоўкі дзяцей да школы. Яе мэта – аказанне дапамогі на набыццё школьнага адзення і канцылярскіх тавараў сем’ям і дзецям, якія маюць патрэбу.
– Падтрымка шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі, – адзін з прыярытэтных напрамкаў палітыкі нашай краіны, – адзначыў Аляксандр Генрыхавіч. – Мы асабіста кожны год надаём увагу і аказваем пасільную дапамогу. Заўсёды з энтузіязмам напярэдадні навучальнага года дорым прыемныя хвіліны дзецям, жадаем бадзёрасці духу. Вельмі важна, каб кожны з іх зразумеў, што яны заўсёды могуць разлічваць на падтрымку і дапамогу з боку дзяржавы.


– Рабіць добрыя справы заўсёды прыемна, тым больш, калі яны асабліва неабходныя. Вельмі правільна, што шмат гадоў таму была ініцыявана і праводзіцца акцыя “Збяром дзяцей ў школу”. Прыемна, што ўдзел у ёй прымае вялікая колькасць неабыякавых людзей, – адзначыла Эльвіра Аляксееўна. – Выказваю падзяку ўсім удзельнікам за дабрыню, міласэрнасць, разуменне, за неабыякавыя сэрцы. Хай усё дабро, якім яны дзеляцца, абавязкова вернецца шчасцем і дабрабытам! Вам, дарагія дзеці, жадаем паспяховага навучальнага года і дасягненняў у вучобе.


Да пачатку новага навучальнага года застаецца два тыдні. За гэты час кожны жадаючы можа працягнуць сваю руку дапамогі і далучыцца да агульнай справы.


Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара