На Кореличчине начали уборку кукурузы на силос и сахарной свеклы

На 27 жніўня грэчка ўбрана з 70 га, што складае 26% ад запланаванай плошчы ў 270 га. Намалочана 153 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 21,9 ц/га. Цалкам завяршылі ўборку гэтай культуры ў СВК “Свіцязянка-2003” і “Жухавічы”.

Аграрыямі раёна вызвалена ад саломы 12198 га палёў, што складае 70% ад убранага.

На Карэліччыне пачалася ўборка кукурузы на сілас і цукровых буракоў. Царыца палёў убрана з 54 га, што складае 1% ад запланаванай плошчы ў 5440 га. Валавы збор склаў 1969 тоны пры ўраджайнасці 365 ц/га. Цукровыя буракі ўбраны з 72 га. Накапана 2447 т пры ўраджайнасці 340 ц/га.

Абгортванне стужак лёну праведзена на 1220 га. Сабрана 448 тон ільнонасення пры ўраджайнасці 4,6 ц/га. Ільнотраста паднята з 1565 га (73% ад запланаваных 2150 га). Па гэтым паказчыку Карэліччына займае другое месца ў вобласці. На першым — Лідскі, дзе паднята 84%. Ільнотраста звезена з 1565 га. Ураджайнасць — 45,3 ц/га. Гэта першы паказчык у вобласці. Лідзіруе Карэліччына і па сярэднім нумары нарыхтаванай ільнотрасты, які складае 1,01.

Падсеў шматгадовых траў выкананы на 2056 га з запланаваных 2240 (92%). Перазалужэнне лугапашавых угоддзяў праведзена на 2390 га (план — 2524 га, 92%). Гербіцыды, якія ўтрымліваюць гліфасаты, унесены на 5103 з запланаваных 128881 га (40%).

Пад сяўбу азімага рапса ўзарана 3155 з запланаваных 4020 га. Пасеяна 4020 га азімага рапса. Пад сяўбу азімых зерневых падрыхтавана 396 га.

Нарыхтавана 6130 т сена (69%) і 158057 т сенажу (93%). Найважнейшы паказчык — нарыхтоўка травяных кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. У сярэднім па раёне ён цяпер — 17,32 цэнтнера кармавых адзінак (год таму — 13,18). Прыбаўка да мінулага года складае 4,14 ц к. а. Па гэтым паказчыку Карэліцкі раён займае другое месца ў вобласці. На першым — Ашмянскі раён, дзе нарыхтавана 17,35 ц к. а.

Сяргей СТОЛЯР