На Кореличчине намолотили больше 100 тысяч тонн зерна. У нас по-прежнему бронза уборочной гонки (+инфографика по хозяйствам)

Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама, на раніцу 19 жніўня агульны намалот зерневых і зернебабовых культур склаў 100501 тону. Агульная ўраджайнасць склала 58,7 ц/га.

— Восем гаспадарак раёна з дзевяці завяршылі ўборку зерневых, — расказаў начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ілья Самуйлік. — Карэліцкі раён стаў адным з пяці раёнаў Гродзеншчыны, дзе намалацілі больш за 100 тысяч тон зерневых. Мы ў тройцы лідараў вобласці па ўраджайнасці. Вышэй нас Гродзенскі і Бераставіцкі раёны, дзе ўраджайнасць складае 75,6 і 63,9 ц/га адпаведна. У лідарах па ўраджайнасці ў раёне — СВК “Жухавічы” (91,7 ц/га), ДП “Племзавод Карэлічы” (88,6 ц/га) і СВК “Маяк-Заполле” (80,1 ц/га).

Сяргей СТОЛЯР