На Кореличчине прошел районный семинар по животноводству
На Карэліччыне адбыўся раённы семінар па жывёлагадоўлі з удзелам старшыні Карэліцкага райвыканкама Андрэя Гардзея, першага намесніка старшыні райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгенія Бусько, кіраўнікоў і вядучых спецыялістаў усіх сельгаспрадпрыемстваў Карэліччыны.
На пачатку семінара, які праходзіў на МТФ “Востухава” СВК “Маяк-Заполле”, Андрэй Гардзей абазначыў накірункі работы: падвесці вынікі развіцця раённай жывёлагадоўлі за паўгоддзе, прааналізаваць недапрацоўкі ў галіне жывёлагадоўлі і выявіць шляхі ліквідацыі існуючых праблем, пераняць станоўчы вопыт лепшых жывёлагадоўчых калектываў.
У цэлым маюцца станоўчыя вынікі ў павелічэнні прадукцыі жывёлагадоўлі. Прагноз вытворчасці малака выкананы на 101,6% і склаў 49110,4 тоны, што на 107,1% больш, чым у мінулым годзе. Надой ад адной рагулі склаў 3781 кг, што на 266 кг больш, чым ў першым паўгоддзі 2023 г. У лідарах па гэтым паказчыку СВК “Свіцязянка-2003” (6164 кг), “Маяк-Заполле” (4900 кг) і “Жухавічы” (4835 кг).
Гатункам “экстра” рэалізуецца 71,9% малака, што на 2,7% больш, чым у мінулым годзе. Лідарамі па рэалізацыі “экстры” з’яўляюцца СВК “Свіцязянка-2003” (90,7%), ДП “Племзавод Карэлічы” (93,5%) і СВК “Жухавічы” (90,7%).
Выраблена 3589,9 тоны ялавічыны, што на 101,9% больш, чым у 2023 г. Сярэднясутачныя прывагі склалі 777 грам (+22 г да паказчыкаў мінулага года).
Аналізуючы вырошчванне свініны, адзначана, што гаспадаркі раёна выканалі заданне на 107,8% і вырасцілі 5639,9 тон, што на 104,1% больш да 2023 г. Сярэднясутачныя прывагі склалі 746 г, што на 54 г больш, чым у мінулым годзе.
Тэмп росту валавай прадукцыі галіны жывёлагадоўлі ў студзені-чэрвені бягучага года склаў 106,2% пры плане ў 103,1%.