На Кореличчине проходит республиканская акция БРСМ «В школу с добрым седцем»
Штогод напярэдадні святкавання Дня ведаў ГА “БРСМ” аб’яўляе старт дабрачыннай акцыі “У школу з добрым сэрцам”, падчас якой арганізоўваецца збор канцылярскіх і спартыўных прыладаў, неабходных для падрыхтоўкі да навучальнага года дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Да акцыі далучыўся і Карэліцкая раённая арганізацыя ГА “БРСМ”.
— Дабрачынная акцыя “У школу з добрым сэрцам” праводзіцца штогод і накіравана на аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі, — расказвае першы сакратар Карэліцкай РА ГА “БРСМ” Таццяна Шэўчык. — Аказаць пасільную дапамогу можа кожны жадаючы. Праявіць ініцыятыву і паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі можна ў крамах “Компік”, “БелБланк”, “3 цаны” і ў прамысловым аддзеле магазіна “Універмаг” Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.
Па словах Таццяны Шэўчык, дадзеная ініцыятыва не толькі дапамагае сабраць дзяцей у школу, але і выхоўвае ў грамадстве дух узаемадапамогі.
— Кожнае дзіця заслугоўвае роўных магчымасцяў для атрымання адукацыі, незалежна ад фінансавага становішча сваёй сям’і, — падкрэсліла маладзёжны лідар раёна. — Давайце разам рабіць добрыя справы!
У далейшым сабраныя прылады будуць перададзены выхаванцам Сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара